Грамадства2222

Студэнты Мінскай духоўнай семінарыі знялі пазітыўнае ВІДЭА пра каранцін, у выніку іх адлічылі

У маі ў інтэрнэце з’явіўся вясёлы ролік, які знялі студэнты Мінскай духоўнай семінарыі, што знаходзіліся на каранціне як кантакты першага ўзроўню.

Пад бітлоўскую музыку з Let it be яны праспявалі: «Завтрак мне подали вкусный, и какао принесли. Здесь не так уж грустно: «Улыбнись». Градусник взмахни рукою, и таблеточка примись. Я запью тебя водою: «Улыбнись».

У самім роліку студэнты паказваюць умовы, у якіх яны праводзяць час на ізаляцыі. Ніякага негатыву ў відэа не было. Хутчэй наадварот, нават у няпросты час хлопцы заклікалі захоўваць аптымізм.

У выніку пяцярых чалавек, якія прымалі ўдзел у стварэнні роліка, выключылі з семінарыі. Сам ролік выдалілі з інтэрнэта. Гэтую інфармацыю «НН» пацвердзіў прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін.

«Не думаю, што ўся справа зводзіцца толькі да ролікаў, але не выключаю, што ролікі таксама маюць да гэтай праблемы нейкае дачыненне. Дадатковай інфармацыі ў мяне няма», — сказаў айцец Лепін.

Тэлеграм-канал «Поп па-за гульнёй», які вядзе адхілены ад службы святар Аляксандр Шрамко, знайшоў гэтае відэа і выклаў у сябе. Сапраўды, ніякай крамолы там не было. Аднак звяртае ўвагу, што гэта другая частка, магчыма, нешта не надта прыемнае было ў частцы першай.

«Я заклапочаны лёсам гэтых хлопцаў. Мне іх ролік спадабаўся, я яго змяшчаў у сябе на фэйсбуку. Калі іх выключылі толькі за гэты ролік, то гэта дзіўна», — адзначыў Сяргей Лепін.

Пры гэтым Шрамко звяртае ўвагу, што выключэнне адбылося па асабістым загадзе мітрапаліта Паўла. Ні абвергнуць, ні пацвердзіць дадзеную інфармацыю на гэты момант немагчыма.

«НН» адшукала двух удзельнікаў гэтых падзей. Семінарысты Дзмітрый Галамбоўскі і Андрэй Новак адмовіліся праясняць сітуацыю. Адметна, што сярод тых, каго выключылі, былі студэнты пятага курса, якія вось-вось ужо павінны былі выпусціцца з установы.

Звязацца з самой Мінскай духоўнай семінарыяй на момант публікацыі не атрымалася. Цэлы дзень ніхто не адказваў па тых тэлефонах, якія пазначаныя на сайце ўстановы.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў1

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мае сваю кватэру ў 23 гады, але марыць яе прадаць і з’ехаць. Усяму віной 65-гадовы сусед-фізкультурнік зверху4

У Каардынацыйнай радзе прапануюць увесці абавязковы паліграф для дэлегатаў11

Беларуска везла праз мяжу $25 000 і пайшла на чырвоны калідор — але скончылася штрафам і канфіскацыяй17

«Крыўдна? Не тое слова». Дзяўчыну на гламурным BMW падбіў іншы кіроўца16

Пуцін: Пытанне ўкраінскіх тэрыторый павінна вырашацца на рэферэндуме24

На Камароўцы заўважылі гіганцкую чаргу

Названыя 10 самых недарагіх краін для пераезду1

Пуцін не бачыць сэнсу ў сустрэчы з Зяленскім 4

«Першы месяц мяне шакаваў». Беларуска распавяла, колькі зарабляе на здачы кватэры на суткі ў Гродне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў1

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць