Грамадства99

Памёр мастак Уладзімір Басалыга

Мастак Уладзімер Басалыга

Памёр Уладзімер Басалыга — графік, шматгадовы кіраўнік Беларускага саюзу мастакоў, сябра суполкі «Пагоня». Пра гэта паведамілі сваякі памерлага, піша «Радыё Свабода».

Уладзімер Саймойлавіч сёлета адзначыў 80-гадовы юбілей, ён родам са Слуцку. Ягоны бацька Самусь Сьцяпанавіч загінуў у 1945 годзе ў часе Бэрлінскай апэрацыі. Маці адна выхоўвала трох дзяцей, ткала ручнікі, посьцілкі, абрусы, працягвала традыцыі слуцкіх ткачых. З гэтага ў мастака асаблівае захапленьне народнай творчасьцю і рамёствамі. Мастаком стаў і яшчэ адзін з Басалыгаў — Міхась. Разам з Уладзімерам яны рэалізавалі вялікую колькасьць супольных праектаў.

Уладзімер Басалыга скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя Глебава, затым Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1966 па 1971 гады працаваў галоўным мастаком Упраўленьня мастацкай прамысловасьці Міністэрства прамысловасьці БССР, пасьля галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР.

У 1989 па 1992 — старэйшы выкладчык, а да канца 1990-х — дэкан, дацэнт мастацкага факультэту Беларускай акадэміі мастацтваў. З 1999 — намесьнік старшыні, а з 2001 па 2007 — старшыня Беларускага саюзу мастакоў. За два тэрміны на пасадзе рэалізаваў галоўную задачу — паставіць арганізацыю на фінансавыя ногі. Прыняў са штрафамі, а пакінуў з паўмільярдным актывам (на тагачасны грошы).

У рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах удзельнічаў ад пачатку 1960-х. Асноўныя жанры — кніжная і станковая графіка, дэкаратыўна-прыкланое мастацтва, эксьлібрысы.

Творчасьць Уладзімера Басалыгі як мастака-графіка пачынаецца з афармленьня зборніка вершаў Сяргея Грахоўскага. Сярод найбольш цікавых прац у кніжнай графіцы — ілюстрацыі да кнігі «Мая Іліяда» Ўладзімера Караткевіча, «Крык жураўліны» Максіма Танка, «Невадам зь Нёмана» Ларысы Геніюш.

З канца 1970-х і ўсе 1980-я гады працуе над графічнай сэрыяй «Помнікі дойлідзтва Беларусі», якую склалі больш за тры дзясяткі аўтарскіх твораў. На стварэньне сэрыі натхніў Уладзімер Караткевіч, якога Басалыга лічыў сябрам і аднадумцам.

Ня раз за сваё жыцьцё яго абвінавачвалі ў нацыяналізме. Праз усё жыцьцё пранёс усьведамленьне, што першымі сымбалямі культуры беларусаў былі бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоня».

За асабістыя дасягненьні ў галіне выяўленчага мастацтва ў 1991 годзе быў узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны. Ляўрэат шматлікіх міжрэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў, уладальнік блізу паўсотні дыпломаў.

Жанаты, выгадаваў трох дзяцей, унукаў.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў4

Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам17

Саша Філіпенка: Расійскае грамадства абасралася на апераджэнне37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю89

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць