Грамадства55

Затрыманы адміністратар тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» Ігар Лосік. Заведзена крымінальная справа

З ператрусам да Ігара Лосіка прыйшлі днём у чацвер. У ператрусе ўдзельнічалі дзевяць чалавек. Пасля ператрусу Ігар быў затрыманы.

Вечарам стала вядома, што на Лоcіка заведзена крымінальная справа. 

Пра гэта жонка Дар'я распавяла Радыё Свабода.

 Ігар Лосік знаходзіцца ў СІЗА на Акрэсціна. Справа распачатая паводле арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

— Патэлефанаваў дзяжурны следчы і распавёў, што далі дзяжурнага адваката, — распавяла Дар'я журналістам.

Па гэтым жа артыкуле, нагадаем, затрыманыя Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 10 чалавек. Санкцыі па частцы першай гэтага артыкула прадугледжваюць штраф або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. Па частцы другой, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства-караюцца арыштам або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.

 

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў6

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну16

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў6

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць