Стала вядома аб стане трэцяга рабочага, якога дасталі з калодзежа побач з будоўляй метро ў Мінску

Позна ўвечары 26 чэрвеня на праспекце Дзяржынскага побач з плошчай Багушэвіча адбылося надзвычайнае здарэнне, піша Tut.by.
З кабельнага калодзежа дасталі траіх мужчын без прытомнасці, іх спрабавалі рэанімаваць проста ў першай паласе праезнай часткі, аднак дваіх рабочых выратаваць не ўдалося.
Трэцяга даставілі ў бальніцу. Як паведамілі TUT.BY у Міністэрстве аховы здароўя, яго ўжо перавялі з рэанімацыі ў звычайнае аддзяленне, стан пацыента — сярэдняй цяжкасці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчыны пад зямлёй праводзілі работы. Дэталі ў МНС не паведамляюць, цяпер справай займаецца Следчы камітэт. Іншыя падрабязнасці пакуль не вядомыя.
Нагадаем, зараз вядуцца работы па добраўпарадкаванні плошчы Багушэвіча, дзе размешчана аднайменная станцыя трэцяй лініі метро
Цяпер чытаюць

Каментары