Выбары-20206666

Ціханоўская сабрала ў Гомелі шматтысячны мітынг праціўнікаў Лукашэнкі ВІДЭА, ФОТА

Чатырохдзённае турнэ па Віцебшчыне, Магілёўшчыне і Гомельшчыне кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская завяршае ў горадзе над Сожам. На мітынг там сабраліся больш за 10 тысяч чалавек. Гэта найбольшы палітычны сход тут за апошнія дзесяцігоддзі. 

Вось як выглядаў мітынг у Гомелі. Глядзіце кароткія відэа:

«Добры дзень, родны Гомель Сяргея Ціханоўскага!» — так распачала свой выступ Святлана Ціханоўская. 

«Тое, што я стаю на гэтым месцы, заслуга майго мужа Сяргея Ціханоўскага», — сказала яна. Людзі адказалі скандаваннем «Сяргей! Сяргей!»

Нідзе раней Святлана Ціханоўская не выступала так пранікнёна, як у Гомелі. 

«Малайчына! Моцная жанчына!» — сказала карэспандэнту «Нашай Нівы» ўдзельніца мітынгу Ірына, доктар-тэрапеўт.

З пятніцы да нядзелі Ціханоўская ў суправаджэнні прадстаўнікоў штабоў Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама паплечнікаў Паўла Севярынца праводзіла па тры сустрэчы ў дзень. У пятніцу — Глыбокае, Наваполацк, Віцебск. У суботу — Орша, Магілёў, Бабруйск. Сёння — Жлобін, Рэчыца і Гомель.

Мітынг у Гомелі, як і ўсе папярэднія, прайшоў у вельмі мірнай, жыццярадаснай атмасферы. Людзі ахвотна скандавалі «Жыве Беларусь!», «Верым! Можам! Пераможам!», «Любім! Можам! Пераможам!», «Света! Света!», «Перамен», «Свабоду».

Гомель — 510-тысячны абласны цэнтр на паўднёвым усходзе Беларусі. У 1994 годзе менавіта Гомельшчына дала Лукашэнку найбольшы працэнт галасоў, большы, чым нават яго родная Магілёўшчына. І такая сітуацыя працягвалася доўга: Падняпроўе заставалася бастыёнам падтрымкі аўтарытарнага рэжыму. Як можна меркаваць па сённяшнім мітынгу, нешта памянялася.

Нашы карэспандэнты знаходзіліся ў Гомелі. Мы прапануем вашай увазе анлайн-інфармацыю з месца падзеі, фота і відэа.

Вось відэастрымы (улічыце, што ў мінулыя дні трансляцыі часам перарываліся праз перагрузку сетак на месцы мітынгу, выбірайце той стрым, які цягне ў вас найлепш):

За паўгадзіны да пачатку сустрэчы на плошчы было ўжо некалькі тысяч людзей:

Каля 19.55 скончылася месца на плошчы, людзі збіраюцца за сцэнай і на іншым баку дарогі.

Людзі валяць з розных бакоў, вось так гэта выглядае:

Лукашэнкаўцы ўсюды вызначылі для сустрэч такія мясціны, каб было чым далей ад людных месцах, не на відне — але ні ў Гомелі, ні ў іншых гарадах гэта не адстрашыла людзей. Вось такія госці ёсць на мітынгу:

Чытайце таксама: На пікет Святланы Ціханоўскай у Бабруйску набіўся поўны стадыён ВІДЭА, ФОТА

Усход Беларусі скандуе «Жыве Беларусь!». Жлобін эйфарычна сустрэў «Анёлаў Чарлі» ВІДЭА

На плошчы — сотні нацыянальных сцягоў — на дрэўках і на спінах людзей, 3 Пагоні. Ёсць таксама некалькі дзяржаўных сцягоў і адзін сцяг Еўрасаюза. Учора ў Магілёве былі хлопцы са сцягамі з Чэ Геварам і кубінскім, а ўвечары ў Бабруйску — са сцягам Ізраіля. А сёння ў Гомелі чалавек прыйшоў з расійскім сцягам. Карэспандэнт «Нашай Нівы» заўважыў, што яго трымае п'яны мужчына. 

Іншы правакатар у момант пачатку выступу Ціханоўскай пачаў у мегафон пытацца: «Где скрыла доходы?» Вось фота гэтага чалавека (у цэнтры):

Спроба яшчэ адной правакацыі адбылася пры канцы сустрэчы. У ёй была задзейнічаная правакатарка-жанчына.

Людзі не змяшчаюцца на плошчы, стаяць з другога боку вуліцы:

Марыя Калеснікава перарвала свой выступ на хвіліну, калі чалавеку стала кепска. 

«Або мы ўсе застаёмся дома, і нас чакае яшчэ горшы крызіс і аб'яднанне з Расіяй па дарожных картах, або мы здзяйсняем нашу мару пра свабодную і шчаслівую Беларусь», — сказала прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі. «Жыве Беларусь!» — адказала плошча.

Мітынг у Гомелі, як і ўсе папярэднія, прайшоў у вельмі мірнай, жыццярадаснай атмасферы.

Гомель — 510-тысячны абласны цэнтр на паўднёвым усходзе Беларусі. У 1994 годзе менавіта Гомельшчына дала Лукашэнку найбольшы працэнт галасоў, большы, чым нават яго родная Магілёўшчына. І такая сітуацыя працягвалася доўга: Падняпроўе заставалася бастыёнам падтрымкі аўтарытарнага рэжыму. Як можна меркаваць па сённяшнім мітынгу, нешта памянялася.

Турнэ Святланы Ціханоўскай працягнецца ў сераду. Ад серады да нядзелі яна абяцае праехаць яшчэ 15 гарадоў.

Каментары66

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі18

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild3

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

«Мякка кажучы, мяне трэсла». Беларуска атрымала рахункі на 40 тысяч еўра за чатыры дні ў швейцарскай бальніцы9

«Атрымліваем абрыўкі інфармацыі, у нас няма сувязі». Сястра Марыі Калеснікавай расказала апошнія навіны пра яе4

Вітальд Юраш: Польшча здрадзіла беларускай апазіцыі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі18

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць