Грамадства44

«Атрымліваем абрыўкі інфармацыі, у нас няма сувязі». Сястра Марыі Калеснікавай расказала апошнія навіны пра яе

24 красавіка Марыі Калеснікавай споўнілася 43 гады. Гэты дзень нараджэння палітзняволеная сустрэла ў калоніі ў Гомелі. Сястра Марыі, Таццяна Хоміч, расказала «Радыё Свабода» апошнія навіны пра яе.

Сустрэча Калеснікавай з бацькам у калоніі 12 лістапада 2024 года. Фота сустрэчы апублікаваў Раман Пратасевіч

Паводле слоў Таццяны Хоміч, пасля сустрэчы палітзняволенай з бацькам у лістападзе мінулага года сям’я даведалася, што Марыю Калеснікаву перавялі ў 18-ы атрад у гомельскай калоніі, дзе цяпер яна знаходзіцца сярод іншых зняволеных жанчын. Паводле інфармацыі сям’і, у атрадзе мала або зусім няма палітвязняў.

«Гэта такі спецыфічны атрад, дзе знаходзяцца жанчыны з больш сур’ёзнымі парушэннямі», — адзначыла Таццяна Хоміч.

Паводле яе слоў, сям’і вядома, што Марыя, як і раней, працягвае працаваць на швейнай фабрыцы. Перадачы для яе па-ранейшаму не прымаюць. Таксама сям’я не можа рабіць ёй грашовыя пераводы ў калонію, таму Марыя не можа нічога набыць у мясцовай краме, паведаміла сястра палітзняволенай.

Таксама вядома, што яе харчаванне стала крыху лепшым. Таццяна Хоміч нагадала, што калі Марыя знаходзілася ў ПКТ, яна вельмі схуднела.

Стан здароўя Марыі Калеснікавай, як адзначае Таццяна Хоміч, пагоршыўся, але перад сустрэчай з бацькам у лістападзе 2024 года ёй пачалі аказваць медыцынскую дапамогу і палепшылі харчаванне, таму на той момант яна адчувала сябе лепш.

«Зараз мы атрымліваем толькі нейкія абрыўкі інфармацыі пра яе. Што яна ў атрадзе, што працуе. На жаль, у нас няма сувязі — ні ліставання, ні званкоў, ні перадач, ні сустрэч. Гэта была аднаразовая акцыя — сустрэча ў лістападзе», — расказала Таццяна Хоміч.

Сястра Марыі адзначыла, што цяпер наогул мала навінў пра палітвязняў, бо родныя вельмі баяцца дзяліцца інфармацыяй, што, на яе думку, звязана з вялікай колькасцю затрыманняў.

Што тычыцца сустрэчы Марыі Калеснікавай з бацькам у лістападзе 2024 года, то Таццяна Хоміч адзначыла, што большую частку сустрэчы, якая доўжылася каля паўтары гадзіны, Марыя распытвала бацьку пра навіны сям’і і блізкіх. Яна таксама цікавілася тым, што адбываецца ў Беларусі і свеце, і бацька, наколькі мог, ёй расказваў, але «сустрэча адбывалася не сам-насам». Выглядала яна крыху схуднелай, але «трымалася вельмі годна».

Паводле слоў Таццяны Хоміч, Марыя ведае пра магчымасць напісання прашэння аб памілаванні, але не хоча каментаваць інфармацыю, якая з’явілася ў СМІ.

«Я вельмі спадзяюся, што магчымасць выйсці на свабоду — нават калі праз прашэнне аб памілаванні — у Марыі з’явіцца, і яна ёю скарыстаецца. Але, канешне, рашэнне — за ёй», — сказала Таццяна Хоміч.

Па словах сястры палітзняволенай, раней дні нараджэння Марыі Калеснікавай падчас яе зняволення адзначалі ў коле блізкіх, але цяпер Таццяна знаходзіцца за мяжой і святкуе з сябрамі.

«Я ведаю, што і тата звычайна сустракаецца з кімсьці з знаёмых, з тымі, хто падтрымлівае. Раней гэта было больш масава. На жаль, шмат сяброў Марыі з’ехалі за гэты час. Я таксама адзначаю гэты дзень з блізкімі сябрамі, якія ведаюць Марыю. Для мяне гэта вельмі важны момант падтрымкі, бо гэты дзень для нашай сям’і заўсёды быў святам.

Мы заўсёды праводзілі яго разам — з сям’ёй ці сябрамі. Марыя вельмі любіць свой дзень нараджэння, бо гэта нагода сустрэцца. Нагадаю, што доўгі час яна жыла ў Германіі, і нават тады прыязджала на дзень нараджэння, каб быць разам з сям’ёй, блізкімі, калегамі. Гэта было заўсёды весела, шмат людзей, розных людзей — сапраўды важнае, добрае, вельмі светлае свята для нас», — узгадала Таццяна Хоміч.

Каментары4

  • Барадзед
    24.04.2025
    Ее нахождение в тюрьме обосновывает санкции против режима. Если бы она была на свободе, то оснований для санкций было бы меньше. И тогда зачем Сикорскому приезжать кого-то одного забирать лично, чтобы собственными руками отменить наказание диктатуре и бросить всех остальных?
  • что за бред
    25.04.2025
    Барадзед, а ничего, что кроме нее еще очень много женщин и мужчин в тюрьмах? Ничего, что части населения запретили выезд из страны и лишили возможности работать? Ничего, что бывшие политвязни продолжают умирать на территории РБ?
  • Яніна
    25.04.2025
    Напішыце лепш пра кагосьці дастойнага - Севярынца ці Дашкевіча. Пра расейскую куклу-агучвальніцу 3 выразаў- задзяўбалі пісаць.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»43

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі? Дыскутавалі Ягораў, Гарбацкі, Югася Каляда11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць