Грамадства145145

Пазняк пайменна пералічыў агентуру

У дзень свайго 81-годдзя ветэран беларускага руху, лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк апублікаваў сістэматызацыю агентаў КДБ і ФСБ па трох катэгорыях.

Зянон Пазняк

Зянон Пазняк адрэагаваў на высылку з Чэхіі колішнай скарбніцы БНФ Наталлі Судлянковай. Нагадаем, мясцовыя ўлады прыйшлі да высновы, што яна шмат гадоў працавала на расійскае ГРУ.

Чытайце:Ад БНФ да ГРУ. Хто такая Наталля Судлянкова, якой чэхі загадалі пакінуць краіну

Пазняк перакананы, што Судлянкова была завербавана яшчэ ў 1980-я. Па яго меркаванні, «спачатку яе «ўцялілі» ў «Талаку», потым, у 1988 годзе агент КГБ Васіль Якавенка прывёў яе ў Аргкамітэт БНФ (потым мы выдалілі Якавенку з Аргкамітэту разам з ёй)». Пісьменнік Васіль Якавенка памёр у 2018 годзе і не можа адказаць Пазняку.

З тэмы Судлянковай палітык пераходзіць агулам на тэму агентаў. Ён падзяляе агентуру беларускага КДБ і расійскага ФСБ (у яго разуменні гэта адно і тое ж) на некалькі катэгорый і дзеліцца з падпісчыкамі гэтай класіфікацыяй

«1. Легальная агентура. Гэта тыя асобы, якія дзейнічаюць легальна ў пэўнай краіне. Іх функцыя вядомая ўладам гэтай краіны і грамадству. Такой агентуры шмат», — тлумачыць Пазняк і пачынае называць імёны.

Сярод беларусаў яго недавер выклікаюць Анатоль Лябедзька, Наталля Радзіна, а таксама Алесь Міхалевіч і Мікола Дземідзенка. Апошнія двое прызнаваліся, што ў зняволенні пагадзіліся на вярбоўку, каб выйсці на свабоду.

Сярод расіян згадваюцца імёны тэлевядучага Яўгенія Кісялёва, эканаміста Андрэя Іларыёнава, а таксама былога супрацоўніка савецкага КГБ Юрыя Швеца.

Другі тып агентуры — гібрыдная. «Гэта асобы, якія з’яўляюцца беларускімі патрыётамі, рэальна выступаюць за волю і незалежнасць Беларусі і адначасова з'яўляюцца падпіснымі агентамі спецслужбаў. Іх таксама могуць пераследаваць рэжымныя ўлады.

Частка з іх рэгулярна сядзіць у турме і гэтак далей. Гэта небяспечны тып агентуры, бо выклікае давер у беларусаў (і змяшанне мазгоў у наіўных людзей)», — піша Пазняк. Тут ён не рызыкуе называць імёны.

Нарэшце, трэці тып — «падстаўная альбо таемная агентура». «Гэта звычайная прадажная публіка, якая няшчыра падладжваецца пад вобраз беларуса і апазіцыянера. Такіх вельмі шмат, асабліва ў рознай пісаніне ды прапагандзе. Яны працуюць найчасьцей па схеме 6х4. Прабеларускія выступы чаргуюцца з ахайваньнем, напрыклад, беларускіх дзеячоў, Васіля Быкава, беларускай ваеннай эміграцыі і гэтак далей», — мяркуе лідар руху «Вольная Беларусь». На жаль, зноў ніякіх імёнаў няма.

Падсумоўваючы, Пазняк адзначае, што агенты складаюць большасць членаў «усіх гэтых квазі-апазіцыйных тусовак». Ён называе сітуацыю «фенаменальнай» — «поўны захоп спецслужбамі рэжыму псеўда-апазыцыйнай дзейнасці ў гібрыднай вайне сярод нацыянальна недаразвітых інфантылаў і балваноў».

Каментары145

  • Усё правільна кажа Пазьняк
    24.04.2025
    Усё правільна кажа Пазьняк.
  • БНФ АДРАДЖЭНЬНЕ
    24.04.2025
    у́сё так
  • Важны дадатак
    24.04.2025
    Варта дадаць яшчэ 4 катэгорыю: завербаваныя грантамі заходнікаў. Гэтыя псеўда-апазіцыянеры не менш шкодныя за папярэдніх, бо яны працуюць толькі на павестку адпаведных краін, ні ў якім разе не на Беларусь. Яны ніколі не скажуць слова насуперак сваім гаспадарам, бо адразу ж страцяць крыніцы фінансавання. Таму ідзе гандаль з дыктатарам, таму сядзяць палітвязні, таму пачалася вайна з Украінай праз Беларусь.

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома імя былога малдаўскага спецслужбіста, якога затрымалі за шпіянаж на карысць Беларусі

Стала вядомай прычына смерці палітвязня Андрэя Паднябеннага5

Падчас тэракту ў Іерусаліме загінуў рабін родам з Беларусі7

У Еўропе выкрылі беларускую шпіёнскую сетку. Арыштавалі былога кіраўніка малдаўскай контрразведкі9

Чэхія высылае беларускага дыпламата за шпіянаж6

Каб ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі, Еўропа павінна перастаць купляць расійскія нафту і газ11

У Беларусі прадаюць рэтрааўтамабіль амаль за 10 мільёнаў даляраў4

У Гомелі праходзіць фестываль пясочных скульптур ФОТЫ1

На вайне з Украінай загінуў першы расійскі кантрактнік 2007 года нараджэння2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»2

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць