Свет

Сяргей Мартынаў знаходзіцца з візітам у Латвіі

Сёння міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў знаходзіцца з рабочым візітам у Латвіі. Паводле звестак прэс‑службы беларускага МЗС, запланаваныя сустрэчы Мартынава з прэзідэнтам Валдзісам Затлерсам, прэм’ер‑міністрам Валдзісам Дамброўскісам, міністрам замежных спраў Марысам Рыекстыньшам.

«Бакі плануюць разгледзець шырокае кола пытанняў развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Латвіяй, а таксама праблематыку ўзаемадзеяння нашай краіны з Еўрапейскім саюзам», — паведаміла прэс‑служба.

Адносіны Беларус і Латвіі на афіцыйным узроўні актывізаваліся летась пасля доўгага перапынку. У ліпені і лістападзе 2008 года Латвію наведаў прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. 18—19 лютага 2009 года адбыўся візіт у Беларусь кіраўніка латвійскага ўрада Іварса Годманіса.

Паводле звестак МЗС Беларусі, беларуска‑латвійскі тавараабарот у 2008 годзе склаў 2,32 млрд. даляраў ЗША (павелічэнне ў 2,08 раза). Беларускі экспарт у Латвію склаў 2,18 млрд. даляраў (павелічэнне ў 2,2 раза), імпарт з Латвіі — 138 млн. даляраў (павелічэнне на 8,2%).

У 2008 годзе ў Беларусь з Латвіі паступіла 97,7 млн. даляраў ЗША інвестыцый (65,9% да ўзроўню 2007 года). На тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць 210 суб’ектаў гаспадарання з удзелам латвійскага капіталу, з іх 115 — сумесныя прадпрыемствы, 95 — замежныя.

17 красавіка ў інтэрв’ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» прэзідэнт Затлерс выказаўся за ўдзел Беларусі ў новай праграме ЕС «Усходняе партнёрства».
«Калі пакінуць Беларусь у адзіноце, гэта створыць нязручнасці ўсім. Беларусь — наша суседская краіна», — падкрэсліў Затлерс.

БелаПАН

Каментары

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць