Грамадства66

У знак пратэсту звальняецца калектыў радыё «Сталіца»

Пра гэта карэспандэнту НН расказаў вядучы радыё «Сталіца» Валерый Кандрацьеў.

«З панядзелка супрацоўнікі радыё падтрымалі агульнанацыянальную забастоўку. З самага ранку ў эфір не выйшла ні адна забаўляльная праграма. Толькі навіны спорту і прагноз надвор'я выходзілі цягам дня. У аўторак было сказана, што нас звольняць па артыкуле, на што супрацоўнікі згадзіліся каб іх звольнілі так, — кажа ён. 

Учора ўвечары ад кіраўніцтва прыйшла прапанова выходзіць у эфір выключна без навін і забаўляльнага кантэнту. Што заўгодна, толькі каб выйшлі і не пра палітыку. Сёння амаль усім калектывам было прынята рашэнне напісаць заявы аб звальненні, што мы і зрабілі».

Звальняюцца, паводле яго словаў, 11 чалавек — у тым ліку дырэктар радыёстанцыі, намеснік дырэктара і музычны рэдактар.

Цяпер на «Сталіцы» грае адна музыка з устаўкамі спорту і прагнозам надвор'я.

Што далей будзе з хваляй, Валерый Кандрацьеў не ведае. «Верагодна будзе зменены фармат альбо хвалю зойме Першы нацыянальны канал Беларускага радыё», — мяркуе ён.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць