Грамадства1212

Каардынацыйная рада: у нас была спроба ўстанавіць кантакт з Адміністрацыяй прэзідэнта, пакуль адказу няма

У Мінску адбылося першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады, на якім была прынятая рэзалюцыя. Рада паспрабавала ўсталяваць кантакт з Адміністрацыяй прэзідэнта, але пакуль адказу не было, піша Tut.by

На пасяджэнні быў абраны прэзідыум Рады, у які ўвайшлі Святлана Алексіевіч, Лілія Уласава, Сяргей Дылеўскі, Максім Знак, Вольга Кавалькова, Марыя Калеснікава, Павел Латушка. Рада прыняла рэзалюцыю, у якой патрабуе спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў, прызнаць выбары несапраўднымі.

Як заявіў Павел Латушка, яны ўжо тэлефанавалі ў Адміністрацыю прэзідэнта, каб паведаміць пра мэты і задачы Рады.

— Сёння ў нас была першая спроба ўсталяваць тэлефонны кантакт з высокімі прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта, каб праінфармаваць аб рэальных мэтах і задачах, якія ставіць перад сабой Каардынацыйная рада, чым тыя, якія агучваюцца ў дзяржСМІ. Пакуль адказу не было, — распавёў Павал Латушка.

Экс-дырэктар Купалаўскага тэатра адзначыў, што Рада бачыла рэакцыю Еўрасаюза і Расіі на выбары ў Беларусі. Але, як лічыць Латушка, ідэальным варыянтам будзе, калі перамовы па транзіце ўлады будуць праходзіць без умяшання вонкавых сіл, а толькі паміж грамадствам і ўладай Беларусі.

— Мы, вядома, заўважылі рэакцыю Еўрасаюза, якая сёння была агучана праз кіраўнікоў краін ЕС і кіраўніка МЗС РФ. Галоўнае — непрызнанне выбараў, увядзенне санкцый. Рэакцыю Расіі, якую агучыў міністр замежных спраў, які сказаў, што выбары прайшлі неідэальна, мы таксама заўважылі. Менавіта расійскі бок заклікаў нас [з беларускай уладай] да дыялогу. Мы не аднойчы гэта падкрэслівалі, мы не раз прапаноўвалі такі дыялог [з беларускай уладай]. Што тычыцца наогул сённяшняй праблемы, мы лічым, што яна павінна быць вырашаная ўнутры Беларусі, мы павінны самастойна вырашаць свой лёс. Калі перамовы будуць праходзіць па лініі грамадства — улада — гэта самы ідэальны варыянт, — заявіў Павел Латушка.

Варыянт, калі ўлады не пойдуць на дыялог, у Радзе дапускаюць, але чакаюць, што афіцыйны Мінск усё ж пагодзіцца на дыялог для вырашэння палітычнага крызісу ў краіне. Сябры Каардынацыйнай рады таксама яшчэ раз падкрэслілі, што ніякай праграмы, пра якую пішуць некаторыя СМІ, у Рады няма.

Марыя Калеснікава адзначыла, што Рада не ставіць сваёй мэтай змяненне канстытуцыйнага ладу і знешнепалітычнага курсу і падтрымлівае людзей, якія выказваюць сваё меркаванне, выходзячы на ​​мірныя акцыі пратэсту.

— У тым ліку мы падтрымліваем ініцыятывы, якія створаны для падтрымкі тых людзей, да якіх прымяняюцца санкцыі. Мы будзем расследаваць гэтыя факты, — заявіла Марыя Калеснікава.

Каментары12

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць