Грамадства22

Учора затрымалі вядомага сківічна-тваравага хірурга, які робіць унікальныя аперацыі. У яго чацвёра дзяцей ВІДЭА

prof-press.by

11 кастрычніка ў Мінску затрымалі вядомага сківічна-тваравага хірурга Андрэя Любецкага — доктара, які робіць унікальныя аперацыі па пластыцы расколін цвёрдага і мяккага неба, расколін твару, які каля 19 гадоў прапрацаваў у дзіцячай бальніцы. Такіх спецыялістаў у Беларусі адзінкі. Дома яго чакае жонка і чацвёра малалетніх дзяцей, піша Tut.by.

Андрэй Любецкі амаль 19 гадоў прапрацаваў у аддзяленні сківічна-тваравай хірургіі 4-й дзіцячай клінічнай бальніцы. Такіх спецыялістаў, як ён, у нашай краіне адзінкі. Яго спецыялізацыя — пластыка расколін цвёрдага і мяккага неба, расколін твару. Цяпер Андрэй Любецкі працуе ў прыватнай стаматалагічнай клініцы сківічна-тваравым хірургам і імплантолагам.

Жонка Андрэя, Наталля Любецкая, распавядае, што мужа затрымалі 11 кастрычніка прыкладна ў 16:20 у раёне вуліцы Зыбіцкай.

— Ён ішоў недалёка ад моста, не ўцякаў, я нават бачыла відэа з яго затрыманнем — ён у чырвонай кепцы і з белым заплечнікам. На відэа бачна, што яго ўдарылі людзі ў зялёнай экіпіроўцы, ён упаў і знік з поля зроку. Потым у раёне 18:30 ён мне патэлефанаваў з Партызанскага РУУС, сказаў, каб не хвалявалася, і папрасіў патэлефанаваць на працу і папярэдзіць, што ён заўтра не выйдзе. Я паехала пад Партызанскі РУУС, узяла цёплыя рэчы, маленькі ручнік, паесці, лекі дома забылася, ён гіпертонік, але іх падвёз Андрэй Вітушка, дзіцячы рэаніматолаг. Я неяк трымалася да апошняга, калі шчыра, але расплакалася, калі з майго пакета сталі выкідваць рэчы, я папрасіла ўзяць хоць што-небудзь. У выніку яны ўзялі толькі цёплы швэдар, таблеткі не ўзялі, сказалі, што ўсё роўна іх павязуць у аўтазаку, і яны едуць у тым, што на іх надзета. Праўда, яшчэ ўзялі бутэрброд. Я гадзін шэсць-сем прастаяла пад РУУС, у раёне гадзіны ночы пад'ехалі аўтазакі і павезлі частку людзей у Жодзіна, яшчэ адну частку адвезлі на Акрэсціна.

Па словах Наталлі, цяпер муж у ізалятары ў Жодзіне чакае суда. Андрэй і Наталля — шматдзетныя бацькі. Яны выхоўваюць чацвярых дзяцей: старэйшай дачцэ дзесяць гадоў, двайняткам па шэсць гадоў і малодшай — чатыры гады.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі1

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына чапляўся да маладога хлопца на прыпынку. Хлопец аказаўся амапаўцам17

Ціханоўская адказала, чаму дагэтуль не вывучыла літоўскую мову10

«У банку пацвердзілі, што яны сапраўдныя». Беларуска купіла на Wildberries даляры па нечаканым курсе6

За дзецьмі ў школах будуць пільна сачыць па камерах — каб яны не карысталіся тэлефонамі3

Што вядома пра Паўлючэнку, які ў 2020 годзе перадаў Ціханоўскай скрутак з грашыма і суправадзіў да мяжы?7

Берасцейца Даніла Палянскага звінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» і асудзілі на 10 гадоў1

Пуцін назваў ААЭ адным з прыдатных месцаў для яго сустрэчы з Трампам1

Заснаваны беларусам стартап запартнёрыўся з сацсеткай Трампа

У Варшаве ў беларусаў і ўкраінцаў не прынялі заявы на ДНЖ, бо іх запісаў не аказалася ў сістэме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі1

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць