Свет

Цэны на нафту ўзняліся вышэй за 56 даляраў за барэль

Барэль нафты маркі WTI падчас таргоў на Нью‑ёркскай таварнай біржы (NYMEX) у сераду вырас у кошце на 2,50 даляры.

На закрыцці таргоў кантракты на пастаўку нафты ў чэрвені гандляваліся па кошце 56,34 даляра за барэль. У Лондане паўночнамарская нафта Brent у сераду дасягнула кошту 56,15 даляра за барэль — на 2,03 даляра вышэй, чым на закрыцці таргоў у аўторак, паведамляе Agence France‑Presse.

Эксперты звязваюць станоўчую дынаміку коштаў, якія ізноў абнавілі максімум 2009 года, з павелічэннем запасаў нафты ў ЗША толькі на 600 тысячаў барэляў (пры чаканай суме — больш за два мільёны). Акрамя таго, адзначаецца станоўчая роля звестак па звальненнях у красавіку: за месяц у ЗША скарацілі 491 тысячу працоўных месцаў, пры тым што ў сакавіку гэтая колькасць складала 708 тысячаў.

Амерыканскія фондавыя індэксы ў сераду таксама прадэманстравалі рост: прамысловы індэкс Dow Jones вырас на 1,22 адсотка да 8513,64 пункта, індэкс шырокага рынка Standard & Poor’s 500 узняўся на 1,73 адсотка да 919,45 пункта, а высокатэхналагічны Nasdaq вырас на 0,28 адсотка і дасягнуў 1759,10 пункта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей3

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей

Усе навіны →
Усе навіны

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове20

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў27

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей3

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць