Грамадства

У Навагрудку асудзілі за «масавыя беспарадкі»: аднаму палітвязню далі 7 гадоў узмоцненага рэжыму

Дзяніс Кірэшчанка і Уладзімір Гарох, Tut.by.

У судзе Навагрудскага раёна 29 снежня вынесены прысуд палітычным зняволеным Уладзіміру Гароху і Дзянісу Кірэшчанку, піша spring96.org.

Суддзя Васіль Аляхновіч прызнаў іх вінаватымі (Уладзіміра Гароха — па ч.1 арт. 13, ч.1 арт. 293, ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса, Дзяніса Кірэшчанку — па ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэкса).

Уладзімір Гарох атрымаў 6 гадоў і 6 месяцаў па ч. 1 арт. 293 і 1 год па арт. 368. Шляхам частковага складання канчатковае пакаранне склала 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Дзяніс Кірэшчанка — 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Уладзіміра Гароха затрымалі 18 жніўня. Згодна з абвінавачваннем, гэтым летам ён наўмысна рыхтаваўся да масавых беспарадкаў у Навагрудку і некаторых іншых населеных пунктах і намагаўся прыцягнуць да іх вялікую колькасць людзей. Для гэтага ён планаваў і праводзіў сустрэчы з людзьмі ў Навагрудку і Карэлічах.

Згодна з афіцыйнай версіяй, Гарох падчас сустрэч казаў, што 10 жніўня плануе падпальваць будынкі, супраціўляцца ўладам і блакаваць дарогі спілаванымі дрэвамі. Аднак ён не паспеў нічога зрабіць, бо сёмага жніўня яго дзейнасць выкрылі і спынілі міліцыянты.

Таксама яго абвінавацілі ў публічнай абразе Лукашэнкі: 14 жніўня ён размясціў у чаце «Навагрудак для жыцця» «непрыстойныя па форме і прыніжальныя па накіраванасці выказванні…якія ўтрымліваюць негатыўную ацэнку А.Лукашэнкі». У гэты час яго дзеці былі затрыманыя падчас мірных пратэстаў у Мінску.

Дзяніса Кірэшчанку затрымалі 8 жніўня і абвінавацілі па ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэкса (Навучанне масавым беспарадкам). Згодна з абвінавачваннем, 5 жніўня ў Карэлічах падчас сустрэчы з людзьмі паведаміў пра магчымасць выкарыстаць ў якасці зброі і аказання супраціву тэлескапічныя дручкі, а таксама прадэманстраваў, як з імі трэба абыходзіцца. Таксама, згодна з абвінавачваннем, ён паведаміў пра асоб, якія гатовыя ўдзельнічаць у масавых беспарадках, а таксама пра магчымасць аплаты.

На папярэднім пасяджэнні пракурор запатрабаваў два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму для Дзяніса Кірэшчанкі і восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму — для Уладзіміра Гароха. Абвінавачаныя віну не прызналі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго5

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіўся адзіны ў СНД апарат са штучным інтэлектам для лячэння раку7

У Тэатры беларускай драматургіі збіраюцца ставіць ідэолага «рускага свету» Захара Прылепіна20

Спявак Дзядзя Ваня страціў працу. Ён усё яшчэ адбывае хатнюю хімію9

«Гэта быў беспрэцэдэнтны акт супраць нашага народа». Аліеў упершыню пракаментаваў забойства азербайджанцаў расійскімі сілавікамі9

Як выглядае знутры самы вялікі пентхаус квартала Depo амаль за два мільёны даляраў ВІДЭА7

У Польшчы дапамогу выплачваюць амаль на 25 тысяч беларускіх дзяцей — за год іх стала крыху больш3

«Ніхто не зразумеў, куды ехаць». Першая аварыя на алмазнай развязцы ў Мінску выклікала спрэчкі сярод кіроўцаў3

За Нептунам можа быць яшчэ адна планета памерам з Зямлю, пра якую раней не падазравалі2

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня ламы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго5

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць