Улада11

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі праблемныя пытанні ў адносінах дзвюх краін

На сустрэчы ў Мінску 28 мая Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін «абмеркавалі тыя праблемныя пытанні, якія існуюць у адносінах дзвюх краін», паведамляе прэс‑служба прэзідэнта Беларусі.

У цэнтры ўвагі прэзідэнтаў таксама знаходзіліся «праблемы, якія тычацца сусветнага фінансава‑эканамічнага крызісу», адзначаецца ў прэс‑рэлізе.

«Думаю, наша сустрэча ў Мінску, як і заўсёды, будзе карыснай і прадуктыўнай і гэтым разам», — цытуе Лукашэнку яго прэс‑служба.

Адной з найважнейшых праблем беларуска‑расійскіх адносінаў называецца «выкананне расійскім бокам рашэнняў, прынятых паводле вынікаў лютаўскага пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі».

«На жаль, даводзіцца канстатаваць, што рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні, пакуль тармозіцца, і адбываецца гэта зусім не па віне Мінска, — падкрэсліваецца ў прэс‑рэлізе. — Беларускія тавары з вялікай цяжкасцю прабіваюцца на расійскія рынкі, нягледзячы на адзіную эканамічную прастору, магутнейшую прамысловую кааперацыю, якая прадвызначае значную долю расійскага прадукту ў беларускіх таварах».

Уладзімір Пуцін, паведамляе прэс‑служба, «выказаў надзею на захаванне дынамікі беларуска‑расійскага тавараабароту ў перыяд сусветнага крызісу».

«Што да бягучых спраў у эканоміцы, то мы здолелі зрабіць шмат. Агульнымі намаганнямі нам удалося збіць тэмпы падзення тавараабароту паміж нашымі краінамі насуперак сусветнаму крызісу», — сказаў Пуцін.

«Сёння на пасяджэнні саюзнага Саўміна, — дадаў ён, — мы падумаем, што зрабіць дадаткова для таго, каб канчаткова спыніць гэтае падзенне тавараабароту і выйсці на станоўчую дынаміку».

Пуцін, паведамляе прэс‑служба, павіншаваў Лукашэнку з абраннем Беларусі краінай правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе: «Гэта добрая навіна і для Беларусі, і для Расіі. Нягледзячы на ўсе праблемы, звязаныя з крызісам, гэтая падзея — пазітыўны сігнал, які гаворыць аб тым, што мы глядзім у будучыню».

БелаПАН

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці15

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

Цэны на каву і апельсінавы сок у ЗША ўзляцяць да нябёсаў з-за мытаў5

Па справе Гаюна адбылося ўжо як мінімум шэсць судовых працэсаў1

У Беларусі падаражэюць новыя аўтамабілі, а выбар у дылераў стане больш сціплым. Што змяняецца1

«Прыязджаеш без офера — будзе цяжка». Айцішнік-сеньёр працуе ў швейцарскім банку. Вось як да гэтага ішоў7

Загінуў камандзір 155-й брыгады, вайскоўцаў якой абвінавачвалі ў забойствах жыхароў Бучы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці15

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць