Свет

Шварцэнэгер расказаў, як у дзяцінстве яго біў п'яны бацька, «падмануты нацыстамі». І заявіў, што цяпер так падманвае сваіх прыхільнікаў Трамп

Былы губернатар Каліфорніі, рэспубліканец, акцёр Арнольд Шварцэнэгер запісаў відэазварот. Ён раскрытыкаваў дзеянні Дональда Трампа, які адмаўляецца прызнаваць паразу на выбарах, паведамляе meduza.io.

У пачатку прамовы Шварцэнэгер нагадаў, што нарадзіўся ў Аўстрыі ўсяго праз два гады пасля сканчэння Другой сусветнай вайны — і ў дзяцінстве быў аточаны «зламанымі людзьмі, якія спрабавалі з дапамогай алкаголю змагацца з пачуццём віны за дачыненне да найлюцейшага рэжыму ў гісторыі».

«Я ніколі не казаў аб гэтым публічна, таму што гэта балючыя ўспаміны. Мой бацька адзін-два разы на тыдзень прыходзіў дадому п'яны — ён крычаў і біў нас з маці. Але я не ўскладаю ўсю адказнасць за гэта асабіста на яго, таму што тое ж самае са сваёй сям'ёй рабіў наш сусед. І яго сусед — і гэтак далей».

Па словах Шварцэнэгера, такія паводзіны былі абумоўленыя душэўнымі траўмамі. А самі траўмы — выкліканыя ўспамінамі аб тым, што гэтыя людзі бачылі ці рабілі ў часы нацысцкага рэжыму, які «пачынаўся з хлусні і нецярпімасці».

Зараз з дапамогай такой самай хлусні, заявіў акцёр, збірае сваіх прыхільнікаў Дональд Трамп, які адмаўляецца прызнаваць вынікі сумленных выбараў: «Ён спрабаваў здзейсніць пераварот, павёўшы за сабой людзей з дапамогай хлусні. Майго бацьку і яго суседзяў таксама вялі няслушным шляхам з дапамогай хлусні, і я ведаю, куды прыводзіць такая хлусня».

Шварцэнэгер назваў Трампа «горшым прэзідэнтам у гісторыі» і сказаў, што неўзабаве той будзе забыты «як нерэлевантны твіт», а самі ЗША выйдуць з цяперашняга крызісу больш моцнымі — як рыцарскі меч, які становіцца толькі лепш пасля загартоўкі. Разважаючы пра гэта, акцёр дастаў меч Конана-варвара і паказаў яго ў камеру.

На думку Шварцэнэгера, нягледзячы на палітычныя рознагалоссі, усе жыхары ЗША павінны ставіць дэмакратыю і яе прынцыпы на першае месца. Таму цяпер ім неабходна выказаць падтрымку абранаму прэзідэнту Джо Байдэну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

Пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў загарэўся Новаўфімскі НПЗ у Башкартастане2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць