Меркаванні11

Гульня ў добрага і злога следчых

Гэтую гульню расійскія прадстаўнікі ў чацвер згулялі бліскуча. Піша Юры Дракахруст.

Гэтую гульню расейскія прадстаўнікі ў чацвер згулялі бліскуча.

У кулюарах у размове з журналістамі расейскі міністар фінансаў Аляксей Кудрын не выбіраў словаў, характарызуючы стан эканомікі саюзнай дзяржавы.

Ён казаў пра магчымасьць неплацежаздольнасьці Беларусі ўжо праз паўгода, пра ўтрыманскае стаўленьне да Расеі, пра тое, што адміністрацыйны рэсурс у Беларусі падаўляе рынкавыя мэханізмы, пра тое, што набіраньне крэдытаў толькі заганяе беларускія эканамічныя праблемы глыбей. Словам Апакаліпсіс заўтра. Да таго ж менавіта Кудрын агучыў рашэньне Масквы пачакаць з выдачай апошняй траншы крэдыту ў памеры 500 мільёнаў даляраў, і ён жа прыгадаў, што і МВФ прытрымаў выдачу чарговай порцыі свайго крэдыту.

А потым на сцэну выйшаў добры сьледчы – Пуцін.

Ён і падчас перамоваў з Лукашэнкам казаў нейкія ветлівыя словы, а на выніковай прэсавай канфэрэнцыі нібыта абверг свайго міністра фінансаў «Нейкія крайнія ацэнкі – недарэчныя» і «Расея, калі спатрэбіцца, заўсёды падставіць плячо Беларусі».

Гэта відавочная гульня. Кудрын – палітычна адна з самых палітычна блізкіх Пуціну асобаў у Расеі.

Нядаўна прэзыдэнт Мядзьведзеў публічна параіў Кудрыну пашукаць іншую працу. І што – і нічога, міністар застаўся на сваёй пасадзе.

Як жа прачытаць гэтае супярэчлівае пасланьне? А супярэчнасьці няма. Кудрын выклаў эканамічную ацэнку становішча, магчымы, сапраўды, крыху згусьціўшы фарбы. А Пуцін – сказаў пра плячо, намякнуў, што Масква можа ўсе гэтыя эканамічныя высновы адкласьці ўбок і кіравацца іншымі, палітычнымі чыньнікамі. Але не за так, зусім не за так.

Я б яшчэ адзначыў той чыньнік, што шчыраваньні Кудрына – даволі моцны ўдар па крэдытнай рэпутацыі Менску.

Скажы такое Пуцін – гэта і адказнасьць, і прамы канфлікт з беларускімі ўладамі. Аднак гэта была б ацэнка палітыка. А мала чаго яны гавораць. А Кудрын – вельмі аўтарытэтны і паважаны чалавек ва ўсясьветнай фінансавай супольнасьці. І калі , скажам, заўтра беларускія прадстаўнікі прыйдуць прасіць крэдыт у які-небудзь заходні банк, там пры абгаворваньні ўмоваў прыгадаюць ацэнку аднаго з ўсясьветных фінансавых гуру, бо каму як не яму ведаць стан справаў у саюзнай Расеі дзяржаве. А гэта істотна адаб’ецца і на ўмовах крэдыту і на самай магчымасьці яго атрыманьня.

І гэтая гульня у добрага і злога сьледчага вельмі нагадвае абцугі, які шчыльна сьціскаюцца вакол Беларусі.

Юры Дракахруст, Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных7

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА9

«Мадура застаўся зусім адзін». Ці прыйдуць на дапамогу Венесуэле яе шматгадовыя саюзнікі?4

Марока пасля пратэстаў «пакалення Z» уводзіць квоты для жанчын і моладзі ў партыях5

Полк Каліноўскага абвясціў калядны збор на падарункі дзецям беларускіх добраахвотнікаў5

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Эйсмант паспрабавала патлумачыць, чаму Лукашэнка рэгулярна некуды прападае. Гэта ўсё з-за няспынных дакладаў8

На тры гады падоўжылі тэрмін ільготаў для электрамабіляў

Трамп думае стварыць альтэрнатыву G7 з удзелам Расіі12

«Чалавекам года» па версіі Time сталі адразу васьмёра «архітэктараў штучнага інтэлекту»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных7

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць