Культура1010

Аляксандр Рыбак: «Я б спытаў Лукашэнку, як яму тут»

1 чэрвеня выйдзе дэбютны альбом пераможцы Еўрабачання-2009.

1 чэрвеня выйдзе дэбютны альбом пераможцы песеннага конкурсу «Еўрабачанне‑2009» Аляксандра Рыбака Fairytales («Казкі»).

Пра гэта нарвежскі спявак і музыкант расказаў 29 мая падчас анлайн‑канферэнцыі на тэлеканале ОНТ у Мінску.

Найбліжэйшым часам у Рыбака запланаваны гастролі па Нарвегіі, але са сваімі танцорамі і гуртам яны з задавальненнем прыедуць і ў Беларусь, заявіў ён.

У Мінск выканаўца прыехаў з маці на адзін дзень паводле запрашэння АНТ у якасці члена журы паўфіналу конкурсу «Новыя галасы Беларусі».

Гэта яго першы візіт на радзіму за амаль 18 гадоў пасля ад’езду з сям’ёй у Нарвегію. Таму, паведаміў Рыбак, ён таксама прыехаў у Мінск, каб «са сваякамі пагаварыць, пазнаёміцца з людзьмі, якія яго падтрымлівалі і падтрымліваюць». «Тут усе вельмі‑вельмі мілыя і прыемныя», — сказаў ён.

Мінск, дзе Рыбак нарадзіўся ў 1986 годзе, ён зусім не памятае, але, паводле яго слоў, «нядрэнна памятае» вёскі ў Мінскай і Віцебскай абласцях, дзе жывуць яго бабулі.

Па‑беларуску Рыбак ведае некалькі слоў, з бацькамі ў сям’і размаўляе па‑расейску з нарвежскімі словамі. А яго любімая страва — беларускія калдуны.

«Музыка — гэта натхненне», — заявіў Рыбак. Для рознага віду дзейнасці, паводле яго слоў, ён выбірае розную музыку, каб яна дапамагала яму. Удзел у «Еўрабачанні‑2009», зазначыў спявак, стаў самым адважным учынкам у яго жыцці. Ён лічыць, што яго ўзрост пакуль дазваляе яму «дурэць на сцэне». Рыбак не выключае, што стане кампазітарам і напіша мюзікл. «У 50 гадоў не жадаю быць teenage idol — кумірам для падлеткаў», — сказаў ён.

Адказваючы на пытанне БелаПАН, пра што спявак спытаўся б у беларускага прэзідэнта, калі б з’явілася такая магчымасць, Рыбак адказаў: «Спытаў бы, як яму тут, у Беларусі?»

Марына Рахлей, БелаПАН

Каментары10

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады19

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

Нечакана. Унутры гандлёвага цэнтра ў Мінску адкрыецца праваслаўны храм23

У арганізацыі рабавання Луўра падазраюць расіяніна, звязанага са спецслужбамі5

«Мы ў крызісе»: Офіс прэзідэнта Літвы заклікае прымяняць кінетычныя сродкі супраць шароў16

Учора на тэрыторыю Літвы заляцела 66 метэазондаў3

Трамп адказаў Пуціну на выхвалянне ракетай «Буравеснік»10

Міністр адукацыі Іванец заявіў, што дырэктар школы павінен сам здымаць пробу ў школьнай сталовай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць