Эканоміка

Беларусь і Расія ўзгаднілі продаж беларускіх нафтапрадуктаў праз парты Ленінградскай вобласці

Урад Расіі даручыў Міністэрству транспарту правесці перамовы і падпісаць з Беларуссю пагадненне аб транспартаванні і перавалцы нафтапрадуктаў, прызначаных на экспарт у трэція краіны, праз парты РФ. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм'ер-міністра Расіі Міхаіл Мішусцін 25 студзеня.

Праект пагаднення мае на ўвазе аб'ёмы бензіну і цёмных нафтапрадуктаў у 9,8 млн тон у 2021-2023 гадах. У год Беларусь можа пастаўляць праз расійскі парты 3-3,5 млн тон нафтапрадуктаў. Пры гэтым на 2021 год маецца дамоўленасць аб перавалцы 2 млн тон бензіну, мазуту, газойлю і масла.

Дакумент прадугледжвае заключэнне кантрактаў take-or-pay («бяры або плаці») на перавалку ў партах РФ. У выпадку, калі беларускі грузаадпраўшчык забяспечвае перавалку ў аб'ёме менш узгодненага, то марскі тэрмінал усё роўна атрымлівае плату за ўвесь узгоднены аб'ём.

Нафтапрадукты вытворчасці беларускіх НПЗ будуць перавозіцца да партоў РФ чыгуначным транспартам. Расійская і Беларуская чыгункі ўсталююць свае зніжкі па тарыфах.

Нагадаем, што ў канцы жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў аб магчымай пераарыентацыі гандлёвых плыняў на фоне ўключэння шэрагу беларускіх чыноўнікаў у спіс санкцый краін Балтыі. У апошні час праз Клайпеду пастаўлялася 1,4-2 млн тон беларускіх нафтапрадуктаў у год. Яшчэ каля 4 млн тон Беларусь адгружала праз парты Латвіі і Эстоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі6

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Усе навіны →
Усе навіны

«БелДжы» выпускае тры новыя аўто4

Лявончык пра ўцечку «Байхэлп»: Гэта не было пытанне ўзлому нашай базы. Гэта быў чалавечы фактар2

У Беларусі ёсць чатыры вёскі з насельніцтвам больш за 20 тысяч чалавек. Вось яны17

Памёр расійскі прапагандыст Вышынскі, якога Масква выменяла ва Украіны3

Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы20

Расійская альпіністка, якая тыдзень была на вышыні 7000 метраў са зламанай нагой і без ежы, загінула40

Прапагандыстка з пула Лукашэнкі пачала працаваць яшчэ і псіхолагам23

Цэннік на вугра на рынках здзіўляе5

Разбіўся пілот украінскага знішчальніка МіГ-29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі6

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць