Грамадства

У Салігорску судзяць былога дэсантніка, які прайшоў увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам

Яго вінавацяць у супраціве супрацоўніку міліцыі.

На суд не змаглі трапіць некалькі дзясяткаў чалавек

Крымінальную справу Руслана Акосткі, былога дэсантніка, які 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам, пачаў 2 лютага разглядаць суд Салігорскага раёна, паведамляе spring96.org.

Руслан Акостка быў затрыманы 15 лістапада, а назаўтра суд Салігорскага раёна пастанавіў пакараць яго за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак на волю Руслан так і не выйшаў.

У дачыненні да былога дэсантніка 30 лістапада распачалі крымінальную справу за супраціў супрацоўніку міліцыі, які ахоўвае грамадскі парадак, а таксама за нанясенне цялесных пашкоджанняў, якія не панеслі за сабой цяжкіх ускладненняў і шкоды здароўю. (арт 363 КК РБ). Да суда Акостка быў змешчаны пад варту. Утрымліваўся ў Жодзінскім СІЗА.

Справу разглядае суддзя Алеся Серадзенка.

2 лютага, недзе за паўгадзіну да пачатку працэсу, зала была цалкам запоўненая. Пусцілі чалавек 25 невядомых людзей. Некалькі дзесяткаў чалавек засталіся стаяць на вуліцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў37

Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Ізраіля

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць