Грамадства

«Знайшлі ў лесе пакунак са сцягам — і нас забраў АМАП». У Гомелі судзілі мужа і жонку па 23.34

Суд Цэнтральнага раёну Гомля 4 лютага разгледзеў адміністрацыйныя справы па артыкуле 23.34 КаАП (несанкцыянаваны пікет) у дачыненьні да мужа і жонкі. Жыхарка Гомля сьведчыла ў судзе, што знайшла ў лесе пакунак са сьцягам, а празь некалькі хвілін іх затрымаў АМАП, піша Свабода.

Адміністрацыйную справу ў дачыненьні да жыхаркі Гомля, спэцыялісткі па закупках Вольгі разглядаў судзьдзя Віктар Казачок.

Паводле пратаколу міліцыі, 24 студзеня Вольга «прыняла актыўны ўдзел у несанкцыянаваным пікеце каля грабнога каналу на вуліцы Лугавой». Яе з мужам і сяброўкай затрымаў АМАП і даставіў у аддзел.

Жыхарка Гомля падрабязна апісала «пікет» у лясным масіве за вуліцай Лугавой. Паводле Вольгі, яны з мужам і сяброўкай вядуць спартыўны лад жыцьця. У той дзень, 24 студзеня, яны ўтрох паехалі за грабны канал, каб праверыць — ці ёсьць там лыжня.

«Паехалі ў разьведку і заблукалі. Муж пайшоў паглядзець, куды мы прыехалі. Мы зь сяброўкай засталіся каля аўтамабіля. Я ўбачыла ў лесе пакунак і вырашыла паглядзець — што там. Неяк мы былі ў Рызе, і я знайшла пакунак, дзе былі віскі і прадукты — таму я паўз пакеты не праходжу, спакушаюся такім момантам. Там былі два сьцягі. У нас такіх няма дома, таму я папрасіла мужа мяне сфатаграфаваць зь імі. Фоткі выйшлі ніякія, і я іх выдаліла. Потым я склала сьцягі назад у пакунак. Муж сказаў, каб я іх пакінула ў лесе, але я вінаватая — не паслухалася і забрала іх з сабой. Праз колькі хвілін, як толькі мы выехалі на дарогу — нас затрымаў АМАП», — расказала ў судзе Вольга.

Паводле рапарту, у міліцыю паступіла ананімнае паведамленьне, што ў лясным масіве праходзіць пікет. Туды паехалі супрацоўнікі АМАП.

«Я адчуваю сябе вінаватай, што падвяла мужа і сяброўку. Вобразна кажучы — не пашанцавала», — сказала на судзе жыхарка Гомля.

Яна і муж атрымалі штраф па 10 базавых велічынь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА6

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

На вучэннях «Захад-2025» адпрацоўвалі знішчэнне дыверсантаў2

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда22

З панядзелка пахаладае, прыйдзе тыповая восень

Шмат сонца, еўрапейская архітэктура. Айцішніца расказала, чаму нізкія падаткі не ўтрымалі яе ў Сербіі3

Віленская «Дапамога» тэрмінова збірае вопратку, пасцелю, хатнія рэчы для вызваленых1

Нідэрланды, як і Ірландыя, Славенія і Іспанія, прыгразілі байкатаваць «Еўрабачанне-2026», калі ў ім будзе ўдзельнічаць Ізраіль3

Вызвалены філосаф Уладзімір Мацкевіч: Я пакуль не гатовы расказваць пра тое, што было на мяжы1

Беларусы сабралі ўжо 100 тысяч еўра на патрэбы выпушчаных на волю палітвязняў9

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА6

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць