Ежа

Арэхавая паста: карысць ці шкода?

У кантэксце правільнага харчавання ўсё часцей згадваецца арахісавая паста. Гэты прадукт лічыцца вельмі каларыйным, але ў той жа час карысным для арганізма. Але ці насамрэч гэта так?

Фота Depositphotos.com

Ёсць многа доказаў таму, што самі арэхі прыносяць шмат карысці. У іх шмат клятчаткі і карысных тлушчаў, якія зніжаюць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў і раку.

Таму вынікі даследавання, праведзенага ў 2019 годзе, могуць падацца нечаканымі, бо арахісавая паста не выявіла такіх пераваг для здароўя, піша BBC.

Калі даследчыкі вывучалі асаблівасці харчавання больш за паўмільёна чалавек, яны высветлілі, што толькі цэлыя арэхі маюць сувязь з больш нізкай рызыкай развіцця раку, рэспіраторных і сардэчных захворванняў, чаго нельга было сказаць пра арахісавую пасту. 

Адно з тлумачэнняў заключаецца ў тым, што людзі, якія аддаюць перавагу цэлым арэхам, могуць есці іх розныя віды і атрымліваць разнастайныя вітаміны і мінералы, якіх няма ў арахісавай пасце. Справа ў тым, што кожны від арэхаў мае розныя пажыўныя рэчывы. Напрыклад, у міндалі больш кальцыю, а ў арахісе — фоліевай кіслаты.

Ранейшае даследаванне 2015 года паказала, што ўжыванне арэхаў зніжае рызыку развіцця дыябету, у той час як арахісавая паста — не.

Усе вывучэнні паказваюць, што ёсць розніца для арганізма паміж спажываннем цэлых арэхаў і арэхавай пасты.

Тым не менш, арэхавая паста таксама можа прынесці карысць арганізму. Варта толькі ведаць, як правільна яе выбіраць.

Вядома, што чым менш ежа апрацоўваецца, тым больш яна карысная. Аднак працэс пераўтварэння арэхаў у пасту, які ўключае абсмажванне, бланшаванне і пераціранне, мінімальны, кажа Кевін Уілан (Kevin Whelan), прафесар дыеталогіі ў Каралеўскім каледжы Лондана.

«Працэс апрацоўкі змяншае колькасць клятчаткі, але не крытычна», — кажа эксперт.

Апрацоўка робіць арэхавую пасту больш каларыйнай, але ў той жа час паста мае больш пажыўных рэчываў, якія арганізм не засвойвае ў цэльных арэхах. Драбненне арэхаў разбурае клеткі, з якіх вызваляюцца карысныя тлушчы. Чым больш гладкая паста, тым больш у ёй карысных рэчываў.

У той жа час большасць арэхавых паст маюць у сваім складзе дадатковыя інгрыдыенты, такія як соль, цукар або пальмавы алей. Дыетолагі мяркуюць, што каб вызначыць, якая арэхавая паста лепшая, трэба паглядзець, што ў яе дадаюць. Чым менш дадатковых інгрыдыентаў, тым больш у пасце рэчываў, якія маюць цэлыя арэхі.

Арэхі карысныя для сэрца, але ў спалучэнні з соллю гэта карысць знікае, што важна мець на ўвазе падчас выбару арэхавай пасты.

Яшчэ адна дэталь, на якую варта звярнуць увагу, — з цэльных ці з бланшаваных арэхаў зроблена паста. Паста з цэльных арэхаў уключае ў сябе яшчэ і лупіну арэхаў, а гэта значыць, што ў пасце больш клятчаткі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі15

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі14

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі15

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць