Гамяльчук Ігар Краўчанка, які галадаў 28 сутак у ІЧУ, паведаміў «Флагштоку», што ўчора яго звольнілі. Ён працаваў у адным з рэстаранаў Гомеля.
«Мне ўвогуле так проста і сказалі, што з-за пратэстаў. Сказалі, што міліцыя пра цябе пыталася, сам усё разумееш. Фактычна з-за маёй грамадзянскай пазіцыі мяне і прыбралі», — сказаў мужчына.
Першыя 15 сутак сёлета Краўчанку прысудзілі ў судзе Савецкага раёна 25 студзеня за фота каля навагодняй ёлкі. Усяго ён адседзеў у ІЧУ Буда-Кашалёва 28 сутак. Ад першага дня затрымання гамяльчук трымаў галадоўку.
-
Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне
-
«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце
-
«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі
Каментары