У панядзелак міністр замежных справаў Славеніі Самуэль Жбогар выказаў спадзяванне, што бліжэйшым часам «новыя палітвязні будуць вызваленыя».
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч сядзіць ужо чатыры месяцы. Тым не менш, нядаўна следства па яго справе было падоўжанае яшчэ на месяц, да 3 ліпеня.
Праваабаронца Алег Воўчак кажа, што нядаўна вырашалася пытанне аб завядзенні супраць ваўкавысца новай крымінальнай справы: «Гранатамёт, знойдзены недзе ў горадзе, хочуць павесіць на Мікалая. Доўга думалі, ці заводзіць гэтую справу, аднак пакуль усё пакінулі, як і было».
Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенку вінавацяць у падпалах і падрывах дамоў мясцовых чыноўнікаў Кацубы і Мандзіка. Апошнія не маюць прэтэнзій да арыштаваных — па справах ужо былі знойдзеныя вінаватыя.
«Падчас нядаўняга візіту пасла АБСЕ Шмідта да Аўтуховіча следчыя скардзіліся, што зняволены не хоча з імі супрацоўнічаць. Наколькі я разумею, гэтак яны кажуць пра тое, што Мікалай не хоча «браць на сябе» гранатамёт. Ідзе пастаянны ціск на Лявонава і Асіпенку», — расказвае Алег Воўчак.
Праваабаронца перакананы, калі б у следства былі доказы, яны б не сталі іх замоўчваць. «Не праводзіцца ніякіх следчых дзеянняў. Ні допытаў, ні вочных ставак. Вельмі падобна, што справа шытая белыя ніткамі. Але калі ёсць арыштаваныя, іх трэба ў нечым абвінаваціць, вось і знайшлі цяпер «гранатамёт», — гаворыць А.Воўчак.
Тым часам Мікалай Аўтуховіч не збіраецца спыняць галадоўку пратэсту, якая цягнецца ўжо 50 дзён.Ён дамагаецца разгляду справы ў судзе ці змянення меры стрымання. «Мае намер галадаць да апошняга, — кажа адвакат вязня Павел Сапелка. — Вельмі знясілены. Ёсць праблемы з пячонкай».
«Я баюся за яго. Невядома, у які дзень могуць пачацца незваротныя працэсы ў арганізме, гэта ўжо вельмі небяспечная мяжа. Сем’і вельмі перажываюць, жонкі часта плачуць. Я прасіў Мікалая спыніць галадоўку, на волю яго трэба выцягнуць здаровага», — кажа А.Воўчак.
На ягоную думку, цяпер галоўную ролю ў вызваленні Аўтуховіча павінны сыграць замежныя дыпламаты і еўрапейскія палітыкі. У панядзелак, наведваючы Мінск, міністр замежных справаў Славеніі Самуэль Жбогар выказаў спадзяванне, што бліжэйшым часам «новыя палітвязні будуць вызваленыя».
-
Ці ахвяраваць сваімі кроўнымі для праекта культурнага адпачынку па-салехардску? Пра туркомплекс у Красках
-
«Пасля няўдалай кавалерыйскай атакі ў форме закрыцця межаў суседзі Беларусі могуць выбраць варыянт мірнага суіснавання з рэжымам»
-
«Бабарыка быў бы годным прэзідэнтам, але хунта пазбаўляецца ад разумных людзей крымінальнымі метадамі». Што пішуць людзі пра банкіра
Каментары