Усяго патроху

Як не пашкадаваць пра патрачаныя грошы? Правілы анлайн-шопінгу

Падчас пандэміі рынак продажу тавараў праз інтэрнэт значна вырас. Але як павысіць імавернасць таго, што вам спадабаецца купленае анлайн? Прапануем некалькі правіл бяспечнага анлайн-шопінгу.

Фота Depositphotos.com

Карыстайцеся мернай стужкай

Заўсёды цяжка вызначыць, наколькі двухмерны малюнак на экране будзе падыходзіць да вашага трохмернага цела. Але большасць кампаній даюць максімум інфармацыі пра сваю памерную сетку. Водгукі таксама могуць быць карыснымі — напрыклад, там можна знайсці інфармацыю пра тое, ці маламерны тавар, а таксама ці прыходзілася пакупнікам яго вяртаць у краму, раіць The Guardian.

Івон Тэлфард, заснавальніца маленькага брэнда Kemi Telford, просіць сваіх кліентаў здымаць меркі перад тым, як заказваць адзенне брэнда анлайн. Калі нешта ўсё роўна не падыдзе, можна будзе здаць адзенне ў кравецкую майстэрню.

Вырашыце, што вам трэба

Брытанская фэшн-журналістка Джэс Картнэр-Мослі распавядае, што для яе важна максімальна скараціць час пошуку патрэбнага тавару. Яна выбірае канкрэтныя брэнды для пошуку, пазначае, якая цана для яе максімальна магчымая, вызначае свой памер і ўвогуле робіць усё магчымае, каб не прагортваць дзясяткі тавараў у пошуку патрэбнага.

Старайцеся не вяртаць тавары

Трывожна, што большасць адзення, якое вярнулі пасля анлайн-продажу, не будзе зноў прададзенае. Асноўная частка дыстрыб’ютараў не мае механізмаў для таго, каб спраўляцца з вялікай колькасцю тавараў, што вяртаецца, таму шмат з іх прыйдзе на склады або пашкоджанымі, або ўжо пасля таго, як тавар выйдзе з продажу. Да таго ж, транспарціроўка такіх тавараў — дадатковая нагрузка на экалогію.

Таму старайцеся падыходзіць да шопінгу максімальна ўзважана. Плануйце, якое адзенне вам трэба купляць, таксама дайце сабе час на тое, каб у спакойным настроі вырашыць, ці сапраўды вам патрэбны гэты прадмет.

Прадумайце, што вам пасуе

Праглядзіце ўласны гардэроб — магчыма, ёсць дэталі, якія паўтараюцца ў розных прадметах адзення. Напэўна, гэта тое, што вам сапраўды пасуе. Тое ж самае датычыцца тканіны — калі ўсё ваша адзенне зробленае з джэрсі, магчыма, шаўковыя прадметы — гэта не ваша.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома15

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Піт Паўлаў і Сяргей Марцалеў здымаюцца ў польскім кіно — вось як і навошта2

Паляшук схадзіў у лес і прыцягнуў 50 кілаграмаў лісічак4

Паліцыя Ерэвана не дала вайскоўцам РФ выкрасці расійскага дэзерціра

Прасцей злятаць у Азію: беларуска распавяла, як дабіралася з Гродна ў Беласток5

Прыгарад Стакгольма, дзе арудуюць бандыты-падлеткі з ліку мігрантаў, стаў адным з самых небяспечных месцаў Еўропы29

Як насамрэч збіралі некаторых людзей на таемную інаўгурацыю ў 2020-м? Расказвае Лойка11

У Дудутках адбыўся фестываль «Наш Грунвальд» ФОТЫ3

Цягнік Анапа — Мінск затрымліваецца на 6 гадзін з-за атакі беспілотнікаў1

Беларускія памежнікі затрымалі мужчыну, які ехаў з Літвы разам з самакруткай марыхуаны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома15

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць