Здароўе

Даследчыкі: паўторнае заражэнне кавідам часцей сустракаецца ў пажылых людзей

Згодна з нядаўнім даследаваннем, апублікаваным у медыцынскім часопісе The Lancet, паўторнае заражэнне кавідам сустракаецца адносна рэдка, але часцей за ўсё другі раз заражаюцца людзі, старэйшыя за 65.

Фота Надзеі Бужан

Раней было выяўлена, што людзі, якія перанеслі кавід, маюць ахову ад інфекцыі на працягу шасці месяцаў. Група навукоўцаў з дацкага Дэпартамента эпідэміялогіі і прафілактыкі інфекцыйных захворванняў адзначае, што праз паўгода не было выяўлена доказаў значнага паслаблення гэтай аховы. Аднак дэмаграфічныя звесткі паказалі, што пажылыя людзі больш схільныя заражацца паўторна.

Даследчыкі вывучалі ўзровень паўторнага заражэння сярод 11 068 чалавек падчас другой хвалі кавіду з верасня да снежня. З усіх удзельнікаў толькі 72 заразіліся паўторна з пачатку пандэміі. Гэта складае менш, чым 1%. Аднак сярод тых, хто заразіўся паўторна, большасць складаюць пажылыя людзі, піша CNN.

Было выяўлена, што старэйшая ўзроставая група мела толькі 47% аховы ад паўторнай інфекцыі пасля шасці месяцаў, у той час як у маладых людзей гэта лічба дасягала 80%. Гэта тлумачыцца тым, што з узростам паслабляецца імунная сістэма чалавека.

У публікацыі аўтары адзначаюць, што вынікі даследавання падкрэсліваюць, наколькі важна прытрымлівацца мер засцярогі нават тым, хто ўжо перахварэў на кавід.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць