Ад імя праваабаронцаў працягваюць рассылацца фэйкавыя лісты да еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў
Ад імя праваабарончага цэнтра «Вясна» працягваюць рассылацца фэйкавыя лісты на англійскай мове на электронныя адрасы еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў еўрапейскіх краін.
Першы такі ліст быў разасланы 19 лютага. У ім адзначалася, што «Вясна» нібыта сур’ёзна заклапочана ростам парушэнняў правоў грамадзян на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у шэрагу еўрапейскіх краін, адсутнасцю рэакцыі на гэта з боку міжнародных праваабарончых арганізацый і нібыта заклікае правесці расследаванне такіх парушэнняў. У дадатку змяшчаліся 28 фота, відавочна, спампаваных з адкрытых крыніц у інтэрнэце.
Яшчэ два лісты з аналагічным зместам рассылаліся 4 і 16 сакавіка. Апошні ліст быў дасланы на 98 электронных адрасоў і ўтрымліваў яшчэ больш фотаздымкаў. Усе яны былі дасланы з пошты [email protected], якая ніколі не належала «Вясне».
ПЦ «Вясна» зноў заяўляе, што не мае дачынення да гэтых лістоў і расцэньвае іх як правакацыю ў дачыненні да арганізацыі.
-
«А Лукашэнка не ў курсе, адкуль быў напад на гэту асфальтаваную дарогу?» У вёсцы правялі велапрабег — але ўся ўвага дасталася дарозе
-
Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі
-
Мінчукі ў чаце паскардзіліся на працу паліклінікі. Прапаганда абвінаваціла ў чэргах саміх наведвальнікаў
Каментары