20 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
У асобных раёнах невялікі снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні, умераны. Тэмпература паветра максімальная днём -1..+5°C.
У Мінску месцамі па горадзе невялікі снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні, умераны. Тэмпература паветра раніцай -3..-5°C, днём 0..+2°C, увечары -2..-4°C.
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары