Моды

Каляровыя футры, сафары, народны касцюм. 10 трэндаў з Беларускага тыдня моды

3 і 4 красавіка ў Мінску пасля перапынку ў год прайшоў тыдзень моды. Летась праз эпідэмію і палітычную сітуацыю ў краіне паказы былі немагчымыя. Сёлета за новымі калекцыямі моднікі сачылі анлайн. «Наша Ніна» вылучыла асноўныя трэнды ад айчынных дызайнераў.

Звычайна вясной прэзентуюць адзенне на восень-зіму, але на беларускім тыдні адышлі ад гэтых умоўнасцяў і паказалі калекцыі на цяперашні і наступны сезон.

Сафары

Nelva

Стыль адзення паляўнічых і археолагаў даўно палюбіўся модніцам за яго зручнасць і ўніверсальнасць. Дадаць атласную хустку ці туфлі-лодачкі — і атрымаеце элегантны вобраз, кеды і панаму — кэжуал-варыянт. Класічнае сафары мае на ўвазе пясочны колер, але дызайнеры прапануюць таксама новае прачытанне — у блакіце.

Пастэль

Buter, Nelva, Buter

Пяшчотна-ружовы, персікавы, малочна-блакітны… Калі хочацца, каб вясна з квітнеючымі садамі заўсёды была з табой, вы ведаеце, што абраць.

Трансфармацыя беларускага касцюму 

LSD Clothing

Беларускі строй — гэта не толькі вышыванкі. Гэта яшчэ і асаблівы крой і прапорцыі. Брэнд LSD Clothing, вядомы стылёвымі касухамі з эка-скуры, прадставіў сваё бачанне культурнага коду. «Рупліва вывучыўшы архівы, я акуратна прэпарыравала касцюм, перасабраўшы яго ў сучасным ключы. Андарак, кашуля, фартух перанесліся ў ХХІ стагоддзе і знайшлі новае жыццё ў актуальных сілуэтах і тканінах», — тлумачыць задуму крэатыўны дырэктар брэнда Дар’я Лебедзева.

Пэчварк

Tanya Tur, Kastrama, Davidova

Трэнд на лапікавае шыццё прарочаць і сусветныя подыумы — яркія мадэлі мільгалі, напрыклад, на паказе Chloé ў Парыжы. Прычын такой увагі да рукадзелля можа быць некалькі: гэта і імкненне да экалагічнай вытворчасці, і жаданне разнастаіць будзённы гардэроб нестандартнай і эксклюзіўнай рэччу.

Высокае мастацтва

Buter, Key-to-art, Natalia Korzh

Галоўнай карцінай мінулага года стала «Ева» Хаіма Суціна. Рабіць адсылкі да яе цяпер — палітычнае выказванне. Дый хваля сышла. Таму дызайнеры натхняліся іншымі творамі. Рэнесанс, ар-дэко, супрэматызм — паход у такім уборы ў музей ці культурную імпрэзу нібыта нямакае, што вы ў кантэксце.

Раслінны прынт

Loverani, Natalia Korzh, Nelva

Без сукенак у кветкі не абыходзіцца ніводны сезон вясна-лета. Апроч прынту, звярніце ўвагу на аб’ёмныя рукавы — яшчэ адна тэндэнцыя, якая палюбілася дызайнерам і гучна вярнулася ў моду.

Каляровыя футры

Davidova, Davidova, T. Efremova

Узімку беларусы звычайна пераходзяць на цёмныя колеры. Але ў наступным халодным сезоне дызайнеры прапануюць перагледзець гэты падыход і аддаць перавагу яркай гаме. Застацца незаўважным у такім футры немагчыма, таму перш чым апрануць яго, сачыце за навінамі.

Неонавыя колеры

Davidova

Для тых, хто хоча адчуць сябе гераіняй мультфільма і сумуе па пазітыўных эмоцыях, натхненнем стане калекцыя Марыны Давыдавай. Калі няма настрою — стварай яго сам.

Сукенка для русалкі

Tamara Harydavets

Калі і быць каралевай, то марской. Бліскаўкі, перламутр, луска… Дызайнер Тамара Гарыдавец паказала, што серабрыстыя сукенкі могуць сабе дазволіць не толькі дзяўчаты, але і кабеты ў паважным узросце. 

Плеценыя торбы

Варыянт для расслабленага шпацыру па горадзе ці курортным узбярэжжы. Можна спалучаць як з лёгкімі пастаральнымі сукенкамі, так і з джынсамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах1

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус у Польшчы спрабаваў стаць агентам КДБ. Ён гатовы быў рабіць дыверсіі ў Еўропе і даносіць на беларусаў замежжа9

На канцэрце Каржа варшаўская паліцыя затрымала 109 чалавек. І правярае лозунгі, якія гучалі на стадыёне47

«Няхай зробяць асобную касу для галодных». Мінчук абурыўся чаргой на запраўцы8

Медыкі расказалі пра стан пацярпелых у страшным ДТЗ у Дзятлаўскім раёне 

Артыкул Bild, у якім дачка Пуціна рэзка крытыкавала бацьку, аказаўся памылковым. Лізавета Крываногіх працягвае лётаць у Расію5

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч7

Генеральны сакратар НАТА: Статус украінскіх тэрыторый абмяркоўваць давядзецца6

Арганізатары канцэрта Каржа прыслалі экс-палітзняволенай запрашальныя квіткі22

«Хапаюся за ўсе магчымасці». Як справы ў студэнтаў-айцішнікаў, якіх адлічылі, 5 гадоў пасля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах1

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць