Грамадства

Палітзняволены Рамуальд Улан пра свой побыт на гомельскай хіміі: Жыць можна 

Палітзняволены са Смаргоні Рамуальд Улан адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпа №17 (хімія) у Гомелі. Прадпрымальніка асудзілі на 2,5 гады «хіміі» паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп) за тое, што ён размясціў у каментарах у «Укантакце» фотаздымак з налепкамі з асабістымі данымі сямі міліцыянераў, якія былі заўважаныя ў незаконных затрыманнях і ілжэсведчаннях у судах, нагадвае spring96.org.

Фота са старонкі Рамуальда Улана

На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён дзеліцца ўражаннямі ад умоваў утрымання на гомельскай «хіміі».

«Апішу свой двухтыднёвы побыт. Жывуць гомельскія «хімікі» ў пяціпавярховым інтэрнаце. Два паверхі кабінетаў, актавая зала для лекцый, дзе можна глядзець штодня тэлік — толькі навіны па АНТ у 20:30 і па выхадных «Панараму» па БТ-1.

Ёсць трэнажорная зала!!! Ну і тры паверхі вышэй — звычайны інтэрнат з агульнай кухняй, туалетам і душам на калідоры.

Усе самі сабе гатуюць. У духоўцы некаторыя гатуюць курыцу з бульбай у рукаве або пякуць пірагі — наколькі дазваляе фантазія асуджаных і наяўнасць інгрэдыентаў.

Карыстацца фармальна кухняй можна дзесьці па дзве гадзіны ў строга адведзены час, гэтак жа, як і душам з 18 да 21.

Толькі вось на ложак нельга садзіцца і тым больш ляжаць, акрамя як з 22 да 6 раніцы. Некаторыя спяць на прыложкавых дыванках, і гэта не забаронена правіламі ўнутранага распарадку…

80% людзей ходзяць на працу. Там яны вольныя і падпарадкоўваюцца правілам працоўнага распарадку на канкрэтным прадпрыемстве. Даецца час дабірацца на працу і з працы, можна зайсці ў бліжэйшую па дарозе краму. Асабіста я яшчэ не ўладкаваўся на працу і знаходжуся на прафілактычным уліку, таму павінен кожную цотную гадзіну спускацца да дзяжурнага і адзначацца… Тыпу, я схільны з майго прысуду суда да экстрэмісцкай дзейнасці…

Праз некаторы час пры адсутнасці заўваг могуць зняць з мяне гэты прафулік.

Такая вось лайт-версія турмы або больш жорсткі працоўны інтэрнат з абмежаваннем па выхадзе ў горад. Жыць можна!» — напісаў Улан.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by11

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол ЕС напісала, што яна думае пра Расію пасля ўдару па Кіеве, які зачапіў місію Еўрасаюза15

У Мінску зноў заўважылі вялікую чаргу2

Следчыя ў Германіі вызначылі асобы ўсіх падазраваных у падрыве «Паўночных патокаў»15

Паміж Карлсанам і «Чорным люстэркам»: выходзіць новы беларускі дэтэктыў для дзяцей2

Як Лукашэнка дапамагае Расіі гандляваць алмазамі ў абыход санкцый — новае расследаванне «Белпол»3

Колькасць загінулых у Кіеве вырасла да 12, сярод іх трое дзяцей4

Расіянін забіў знаёмага, паехаў на вайну і завёў блог. Ён кажа, што лепш вайна, чым эміграцыя3

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады47

Колькі каштуе даехаць да Вільні ці Варшавы на прыватным трансферы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by11

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць