Грамадства

Еўрапейская кінаакадэмія і дзясяткі кінафестываляў з усяго свету патрабуюць вызвалення Таццяны Гацура-Яворскай

Еўрапейская кінаакадэмія, Берлінале, «Сандэнс» і IDFA, кінафестывалі ў Ратэрдаме, Карлавых Варах і Лейпцыгу, міжнародныя кінаасацыяцыі і арганізацыі далучыліся да закліка вызваліць Таццяну Гацура-Яворскую. Пад адкрытым лістом ужо падпісалася каля ста шасцідзесяці прадстаўнікой міжнароднай кінасупольнасці, у тым ліку яе лідараў. Праваабаронца, культурная актывістка і дырэктарка фестывалю WATCH DOCS Belarus утрымліваецца пад вартай з 5 красавіка.

«Мы заклікаем улады Рэспублікі Беларусь неадкладна і безумоўна вызваліць Таццяну Гацура-Яворскую, таксама як і іншых пазбаўленых волі абаронцаў правоў чалавека, — кажацца ў адкрытым лісце. — Вялікую трывогу ў нас выклікала інфармацыя аб узбуджэнні супраць Таццяны крымінальнай справы. Мы заклікаем урад Беларусі паважаць права Таццяны Гацура-Яворскай на свабоду выказвання і асабістую свабоду. Гацура-Яворская зрабіла значны ўнёсак у беларускую культуру і прасоўванне фундаментальных каштоўнасцяў, якія раздзяляе наша сусветная кінасупольнасць. Кінафестываль WATCH DOCS Belarus з’яўляецца часткай сям’і кінафестываляў аб правах чалавека. Мы не забудзем пра нашу любімую калегу Таццяну. Мы выказваем з ёй салідарнасць».

Спіс тых, хто падпісаўся пад адкрытым лістом, папаўняецца. Да яго далучыліся прадстаўнікі кінасупольнасці сапраўды з усяго свету — Італіі, ЗША, Філіпінаў, Нарвегіі, Ган-Конгу, Гватэмалы, Малайзіі, Перу, Паўднёвай Карэі ды іншых.

Праваабаронца, дырэктарка кінафэсту WATCH DOCS Belarus, кіраўніца арганізацыі «Звяно» была затрыманая 6 красавіка, хутка пасля адкрыцця прысвечанай медыкам выставы «Машына дыхае, а я — не». Таццяна прызнаная палітвязнем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць