Культура

«Леаніды вяртаюцца…» Алесь Дзянісаў з гурта Dzieciuki анансаваў альбом на вершы Караткевіча

Рэліз сольнага альбома на вершы Уладзіміра Караткевіча адбудзецца ўжо ў нядзелю, 2 мая. 

Пачуць новыя песні можна будзе на старонках Алеся Дзянісава ва «УКантакце» і YouTube

У альбом увайшлі 14 песень, напісаных на вершы Уладзіміра Караткевіча. У адрозненне ад папярэдняга сольнага альбома на вершы Алеся Чобата, тут можна будзе пачуць шэраг інструментаў. Напрыклад, віяланчэль, — распавёў Hrodna.life Алесь Дзянісаў.

Назва альбома «Леаніды вяртаюцца…» — адсылка да рамана Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць». Першапачаткова твор меў назву «Леаніды не вернуцца да Зямлі».

Леаніды — метэорны паток, ці «зорны дождж», які можна назіраць у лістападзе.

«Кожная праца патрабуе нейкіх псіхалагічных і фізічных высілкаў. У народа такое стаўленне, што калі ты капаеш рыдлёўкай, то ты працуеш. А тут што? Сеў, пабрынчаў на гітарцы, потым штосьці там напеў у мікрафон… Няўжо ж гэта праца? Такое стаўленне з-за адсутнасці адукаванасці».

Альбом пісаўся ў два этапы. Большасць працы музыка зрабіў у лютым 2020 года. Усё астатняе дапісвалася ў 2021 годзе.

«Быў даволі вялікі перапынак з-за шматлікіх прычынаў. Шмат з таго, што задумвалася, не рэалізавана. Ізноў жа — па розных суб’ектыўных і аб’ектыўных прычынах. Але гэта у мінулым. Атрымалася інакш. І я гэтай працай задаволены», — распавёў Алесь Дзянісаў аб працы над альбомам.

Даўгабуд і трэці сольнік

У далейшых планах Алеся Дзянісава запіс міні-альбома з гуртом DZIECIUKI і завяршэнне «даўгабуда» — другого альбома гурта «Людзі на балоце»: «Гурта няма і шмат чаго ўжо не будзе зроблена, але нават з таго, што можна зрабіць, атрымаецца неблагі матэрыял».

Таксама музыка задумаў трэці сольны альбом — на вершы гродзенскіх паэтаў і паэтак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць