Усяго патроху

Палітзняволеная Аліна Муратава выйшла замуж у брэсцкім СІЗА. Муж расказвае, як гэта было

Аліна і Валерый распісаліся ўдзень 15 чэрвеня. Іх вяселле адрознівалася ад звычайнага: прайшло ў следчым ізалятары, амаль адразу пасля роспісу маладую жонку забралі канваіры.

Муратава — фігурантка справы аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзіл у Брэсце. Ёй былі выстаўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства). З 26 студзеня і да суда дзяўчына знаходзілася пад хатнім арыштам.

У віну Муратавай ставілася вывешванне манекена (лялькі-пудзіла) з надпісамі «АМАП».

18 мая Аліна была асуджаная судом Ленінскага раёна Брэста на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. А праз месяц — выйшла замуж у мясцовым СІЗА.

Аліна і Валеры

«Мы разам з Алінай ужо каля 4 гадоў, — расказаў «Нашай Ніве» Валеры, цяпер ужо муж дзяўчыны. — Якраз перад яе хатнім арыштам з'ехаліся. Размовы пра шлюб у нас да таго былі, але мы не спяшаліся. А тут такія падзеі — ну і вырашылі, што гэта будзе правільным, распісацца зараз. І з майго боку — гэта такая дадатковая падтрымка для Аліны. Тым больш, што вяселле мы ў любым выпадку асабліва святкаваць не збіраліся.

Я сабраў дакументы: дазвол у суддзі, паперы з ЗАГСа, усё перадаў у СІЗА, там прызначылі дату — 15 чэрвеня. Ну і сёння мы распісаліся. Я прыйшоў у звычайных джынсах — туды ж, у СІЗА, нават з кветкамі не прапусцяць.

Пярсцёнкі нам дазволілі адзець, але амаль адразу пасля знялі.

Сведкаў не было. Прысутнічала дзяўчына — работніца СІЗА і той, хто распісвае, з ЗАГСА.

У Аліны быў нармальны настрой: была бадзёрая. Выглядае добра, можа нават паправілася трохі. Цікава, што яна яшчэ раніцай не ведала, што вяселле будзе менавіта сёння: я пісаў ёй ліст, але ён, здаецца, не паспеў дайсці. Вось такі быў сюрпрыз.

Пасля нам далі хвіліны 2 пагаварыць і Аліну адразу вывелі.

Ці ўпэўнены я ў такім учынку? Канечне! Што я дачакаюся яе, то таксама ўпэўнены на ўсе 100. Каб не быў упэўнены, то пра шлюб і не думаў бы. Сваякі таксама не адгаворвалі, ды і не іх гэта справа. Мы з Алінай усё ж не падлеткі: мне 31, ёй 27».

Каментары

Цяпер чытаюць

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Спальваць нельга, выкідаць у сметнік — таксама. Што рабіць з лістотай у двары?6

Польшча, Літва і Латвія за чатыры гады не ўпусцілі 200 000 нелегальных мігрантаў з Беларусі3

Мінчук выклікаў чалавеку на вуліцы хуткую, але потым сам стаў фігурантам крымінальнай справы

Загадка сініх сабак у Чарнобылі разгаданая. Гэта не радыяцыя, жывёлінаў адмыслова фарбуюць

Дзевяці жыхарам Ваўкавыска прызначылі калонію і буйныя штрафы паводле справы дваровых чатаў9

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі83

Канапацкая заклікала пакараць Ярмошыну за фальсіфікацыю выбараў 2020 года24

У Гомельскай вобласці ціха закрылі бальніцу, назваўшы гэта рэарганізацыяй3

«Уначы сусед з нажом выбівае дзверы ў ванны пакой — звычайная сварка з жонкай». Айцішнік з EPAM пажыў у Азіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць