Улада88

МВФ патрабуе неадкладнай прыватызацыі

Кантрольныя пакеты буйных дзяржаўных прадпрыемстваў могуць быць выстаўлены на продаж па патрабаванні МВФ ужо ў лютым.

Кантрольныя пакеты буйных дзяржаўных прадпрыемстваў могуць быць выстаўлены на продаж па патрабаванні МВФ ужо ў лютым.

Як даведаўся «Ежедневник», адпаведнымі дакументамі вызначаны нават прыблізныя тэрміны старту прыватызацыі.

Ужо да лютага 2010 году беларускім бокам на адкрыты міжнародны гандаль могуць быць выстаўлены кантрольныя пакеты першых 5 буйных дзяржаўных прадпрыемстваў.

Прапанова аб прыватызацыі стала асноўным дадатковым патрабаваннем МВФ у параўнанні з тымі дакументамі, якія былі падпісаны ў снежні 2008 году.

Раней, нагадаем, што да прыватызацыі, гаворка ішла пра частковы («Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк»), ці поўны («БПС-Банк» і «Белінвестбанк») продаж толькі буйных дзяржаўных банкаў. Па гэтых установах рэкамендацыя працягвае дзейнічаць: да канца жніўня 2009 году беларускія ўлады павінны знайсці аўтарытэтнага кансультанта, які б дапамог ім у падрыхтоўцы да продажу гэтых актываў.

А вось рэкамендацыі аб актывізацыі высілкаў у прыватызацыі, ды яшчэ і з выразным графікам і, трэба меркаваць, абавязковымі тэрмінамі выканання, — гэта навінка ў адносінах, што выбудоўваюцца паміж МВФ і Беларуссю.
Цяжка сказаць, але можа менавіта гэты пункт у выніку прымусіў прадстаўнікоў МВФ заплюшчыць вочы на недабор $221 млн. чыстых міжнародных рэзерваў і прыняць такое важнае для краіны рашэнне аб выключным крэдытаванні.

Зараз справа за беларускім бокам, якому прапанаваны выразны графік выканання дадзенай дамоўленасці. Да верасня гэтага году ўрад пры ўдзеле Сусветнага банку павінен распрацаваць і накіраваць у беларускі «парламент» праект Закону аб прыватызацыі. Паралельна павінна праводзіцца праца па стварэнні новай структуры, якая па задумах узначаліць прыватызацыйныя працэсы ў краіне — Агенцтва па прыватызацыі. Адпаведны праект указу Лукашэнкі павінен быць падрыхтаваны да канца верасня. На Агенцтва па прыватызацыі, якое будзе валодаць шырокімі правамі і паўнамоцтвамі, павінны легчы асноўны цяжар, каб тыя прыватызацыйныя спісы, якія прымаліся два гады таму, перасталі быць проста паперай.

І каб «чорны спіс» — прадпрыемстваў, што знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, — таксама стаў меншым.

Менавіта Агенцтва па прыватызацыі павінна будзе пры падтрымцы Сусветнага банку да лістапада падрыхтаваць пералік першых пяці буйных дзяржаўных аб’ектаў, якія стануць першынцамі сапраўднай, па заходніх мерках, прыватызацыі. У дапамогу, як і ў выпадку з банкамі, мяркуецца наняць міжнароднага кансультанта. Конкурсы ці аўкцыёны па продажы кантрольных пакетаў гэтых пяці прадпрыемстваў, як ужо гаварылася вышэй, павінны адбыцца не пазней лютага 2010 году.

Вельмі цікава, што менавіта люты (а дакладней — ягоная сярэдзіна) стане тэрмінам для пераліку апошняга траншу МВФ у Беларусь у рамках крэдыту «стэнд-бай». Зрэшты, і папярэднія даты для іншых пералічэнняў таксама супадаюць з тымі ці іншымі дзеяннямі (ці бяздзейнасцю) беларускіх улад, у тым ліку і на ніве прыватызацыі.

У Менска, вядома, ёсць аддушына — абяцаныя Масквой да канца бягучага году $500 млн. Але ці наўрад яна папытае за іх менш, чым МВФ…

«Ежедневник»

Каментары8

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна20

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі2

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць