Грамадства

Палітвязня Андрэя Новікава, які быў дэпартаваны і вярнуўся ў Беларусь, адправілі на два з паловай гады ў калонію

50-гадовага палітзняволенага грамадзяніна Расіі Андрэя Новікава, валанцёра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай, абвінавачвалі ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», а таксама «незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы».

Андрэй пагадзіўся з тым, што ўдзельнічаў у мерапрыемствах, здымаў і размяшчаў на сваім канале ролікі, але не прызнаў арганізацыю масавых беспарадкаў і змову з Ціханоўскім і Статкевічам.

Першы раз Новікава судзілі год таму. Яго затрымалі 6 чэрвеня 2020 года ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёна, у родных мясцінах, за ўдзел у пікеце па зборы подпісаў, які прыраўнялі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

12 чэрвеня яму выставілі абвінавачванне па ч.1 арт. 342 КК. 26 лістапада Новікава вывезлі на мяжу з Расіяй, паставілі штамп аб забароне ўезду на тэрыторыю Беларусі на 10 год.

Аднак у Беларусі ў яго засталіся жонка і двое дзяцей. Андрэй быў зноў затрыманы 13 красавіка 2021 года ў Паставах, куды таемна прыехаў наведаць жонку і дзяцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка8

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай1

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы3

Маладой вясковай настаўніцы з Мазыршчыны далі тры гады калоніі за палітыку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка8

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць