Спорт

«Поўная адмова ад любых кантактаў», выканаўчы дырэктар БФСС пракаментаваў санкцыі супраць НАК

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін пракаментаваў увядзенне санкцыі супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і спрагназаваў магчымыя наступствы:

— Немагчымасць весці разлікі ў замежнай валюце (даляры, еўра, швейцарскія франкі). Тым не менш, застанецца магчымасць весці разлікі ў рублях і юанях.

— Хутчэй за ўсё, поўная адмова міжнародных арганізацый ад любых кантактаў. У санкцыйных дакументах гэта наўпрост не прапісана, але мяркуецца, што рызыкаваць ніхто не будзе.

— Тая ж сітуацыя са спонсарамі. Міжнародныя адваляцца адразу. Унутраным спонсарам нагадаюць пра другасныя санкцыі. Прамая падтрымка НАК Беларусі можа выліцца ў санкцыі супраць арганізацыі-спонсара. У гэтай сітуацыі, думаю, таксама ніхто не захоча рызыкаваць.

— Адвальваюцца ўсе міжнародныя пастаўшчыкі экіпіроўкі.

— Прадстаўляць НАК Беларусі на ўсіх алімпійскіх мерапрыемствах стане немагчымым. 

«Калі коратка падсумаваць, то асноўны смяротны ўдар нанясуць не канкрэтныя пункты санкцый, а сама іх наяўнасць.

Міжнародныя партнёры, контрагенты і спонсары не будуць разбірацца, што можна і што нельга. Прасцей наогул не ўзаемадзейнічаць, чым потым гадамі дамагацца разблакіроўкі сваіх рахункаў. Асабіста ў мяне адчуванне, што ніхто яшчэ не ўсвядоміў усю драматычнасць таго, што адбываецца. Але як і пісаў вышэй, поўная карціна будзе бачная ў найбліжэйшы час», — рэзюмуе допіс Апейкін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі адкрылі помнік «Матаролу»10

Пуцін пахваліўся выпрабаваннямі ракеты «з неабмежаванай далёкасцю»5

Трамп адказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

Аляксандр Кныровіч выйшаў з Каардынацыйнай рады29

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю6

Апазіцыя Літвы вінаваціць улады ў няздольнасці супрацьстаяць пагрозам з Беларусі. Прэм’ер Літвы склікае Камісію нацыянальнай бяспекі12

Літва аднавіла працу аэрапорта і адкрыла памежныя пераходы з Беларуссю3

На спатканне ў музеі Петруся Броўкі такая чарга, што запісацца можна толькі на сакавік 2027 года3

Байкерскія боты вяртаюцца ў моду. Як іх насіць?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць