Знакамітага валанцёра з Гомеля Іллю Міронава не змаглі асудзіць другі раз за два дні — зноў адправілі ў ізалятар
Валанцёра з Гомеля Іллю Міронава не змаглі асудзіць другі раз за два дні і адправілі справу за дапрацоўку. А валанцёра — назад у ізалятар, паведамляюць праваабаронцы.
Другое судовае пасяджэнне па справе затрыманага 17 жніўня гомельскага актывіста і валанцёра Ізноў завяршылася безвынікова. Суддзя адправіў матэрыялы на дапрацоўку.
Іллю судзяць за надпіс на майцы «Пішыце лісты». У міліцыі мяркуюць, што такім чынам Ілля праводзіў несанкцыянаваны пікет.
На час дапрацоўкі пратакола Іллю не адпусцілі дадому, а зноў адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе ён правёў ноч.
Ілля праславіўся тым, што напісаў больш за 2000 лістоў палітвязням.
Каментары