Эканоміка

Пракапеня выкупіў у сына Гуцэрыева долі ў дзвюх крыптабіржах. Кажа: санкцыі тут ні пры чым

Саід Гуцэрыеў прадаў долі ў дзвюх крыптабіржах Віктару Пракапеню, гаворка пра Currency.com і Capital.com. Як паведаміў Пракапеня «Нашай Ніве», бізнэсмены дамовіліся пра гэта летась, да пачатку палітычнай кампаніі ў Беларусі, прычыны эканамічныя — Гуцэрыеў вырашыў выгадна вывесці грошы.

Віктар Пракапеня

Саід Гуцэрыеў пачаў актыўна інвеставаць у крыптавалютны рынак у 2017 годзе, у інтэрв’ю расійскаму Forbes ён казаў, што плануе надоўга затрымацца ў індустрыі. Аднак сёлета стала вядома аб продажы доляў у трох праектах. 

Два праекты — Currency.com і Capital.com цяпер цалкам належаць былому партнёру Гуцэрыева Віктару Пракапеню. З каментара Пракапені «Нашай Ніве» вынікае, што ўгода планавалася задоўга да ўвядзення санкцыяў супраць бацькі Саіда, і мае пад сабой толькі эканамічныя падставы:

«Мы вялі перамовы з пачатку мінулага года. Летась і дамовіліся, чакалі дазволу рэгулятараў. Кампанія рэгулюецца ў Англіі, ЗША, Аўстраліі, на Кіпры і Гібралтары, патрабавалася згода кожнай краіны. Як толькі атрымалі згоду, заключылі ўгоду. Прычынай продажу стала тое, што Саід дастаткова зарабіў і вырашыў выйсці на высокім курсе крыптавалют, не чакаючы іх падзення». 

Саід Гуцэрыеў

Адначасова з продажам долей у сумесных з Пракапенем бізнэсах, Гуцэрыеў прадаў сваю долю ў біржы Zubr.io міжнароднай карпарацыі FTX, якой кіруе самы малады ў свеце крыптамільярдэр Сэм Банкман-Фрыд. 

Сума трох угодаў не агалошваецца, па падліках расійскага выдання «Ведомости», Гуцэрыеў мог зарабіць каля 150 млн даляраў. 

У Сapital.com (юрасобы зарэгістраваны ў Беларусі, Вялікабрытаніі і на Кіпры) Гуцэрыеў і Пракапеня ў 2017 годзе ўклалі 25 млн даляраў (50% на 50%), яшчэ 1,5 млн каштаваў дамен. Інвестыцыі ў Currency.com (юрасобы былі зарэгістраваныя ў Беларусі, Вялікабрытаніі і на Гібралтары) на момант запуску кампаніі склалі 10 млн даляраў на дваіх, паведамляе РБК.

Міхаіл Гуцэрыеў

Нагадаем, бацька Саіда, алігарх Міхаіл Гуцэрыеў у чэрвені патрапіў пад сектаральныя санкцыі ЕС, у жніўні - пад санкцыі Вялікабрытаніі. Яго звязваюць са з'яўленнем у Лукашэнкі Майбаха і верталёта. Ён жа звязаны з Віктарам Пракапенем, кажуць, Гуцэрыеў дапамог яму выйсці на свабоду з СІЗА.

Цяпер Гуцэрыеву-старэйшаму забаронены ўезд у ЕС і Вялікабрытанію, карыстанне і распараджэнне маёмасцю ў гэтых краінах, замарожванне рахункаў і спыненне фінансава-эканамічных адносінаў з самім Міхаілам Гуцэрыевым і падкантрольнымі яму кампаніямі.

«Асноўны яго бізнэс — страхаванне, нафта, дэвелаперства, калій — яно за межамі ЕС і Брытаніі, — адзначала крыніца «Нашай Нівы» з бізнэс-колаў. — Гэта ўсё ўнутры Расіі і Беларусі, крэдытуецца перадусім ён таксама ў расійскіх дзяржаўных банках. Але відавочна, сваёй брытанскай маёмасцю на некалькі дзясяткаў мільёнаў фунтаў ён ужо не скарыстаецца, грошы на Захад не выведзе, не кажучы пра тое, што цяпер для партнёраў становіцца вельмі таксічным і ягоны сын Саід Гуцэрыеў, які жыве і вядзе справы ў Лондане». 

Чытайце таксама:

Хто такі Міхаіл Гуцэрыеў і чым яму адгукнуцца брытанскія санкцыі?

Каментары

Цяпер чытаюць

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі6

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Эколагі гадамі пратэставалі супраць АЭС. Цяпер яны ўжо за18

Лукашэнка абурыўся, што Нобелеўскую прэмію далі не Трампу19

Шпіён з варшаўскай мэрыі: польскі чыноўнік дапамагаў расійскай разведцы5

Гандлёвы цэнтр «Беларусь» у Віцебску адновяць і перабудуюць

Жыхарка Гомеля заплаціць больш за 3 тысячы рублёў за сабаку, які справакаваў ДТЗ

З'явіліся вынікі апытання пра стаўленне беларусаў да вайны Расіі з Украінай15

У Вільні 10‑12 кастрычніка праходзіць фестываль Pradmova

У Мінску зробяць крэматорый для хатніх жывёл2

«Ставяць палітыку вышэй за мір». У Белым доме пракаментавалі рашэнне Нобелеўскага камітэта даць прэмію не Трампу15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі6

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць