Грамадства

У Менску абмяркуюць пытаньне ацэнкі «Белтрансгазу»

Менску абмяркуюць пытаньне ацэнкі «Белтрансгазу»Прадстаўнікі расейскай кампаніі плянуюць абмеркаваць зь беларускім урадам тэму газавых дачыненьняў. Мяркуецца таксама ўдзел у перамовах трэцяга боку – прадстаўнікоў нідэрляндзкага банку ABN AMRO.

У Менску абмяркуюць пытаньне ацэнкі «Белтрансгазу»Прадстаўнікі расейскай кампаніі плянуюць абмеркаваць зь беларускім урадам тэму газавых дачыненьняў. Мяркуецца таксама ўдзел у перамовах трэцяга боку – прадстаўнікоў нідэрляндзкага банку ABN AMRO.

Паводле беларускага боку, у цэнтры ўвагі сёньняшніх перамоваў будзе тэма «Белтрансгазу». Вось што патлумачыў «Свабодзе» афіцыйны прадстаўнік Міністэрства энэргетыкі Беларусі Андрэй Жукаў.

(Жукаў) «Методыка ацэнкі газатранспартнай сыстэмы».

(Карэспандэнт: ) «Ці вядомая на гэты конт беларуская пазыцыя?»

(Жукаў:) «Пазыцыя адна: каб годна ацаніць».

Спадар Жукаў пацьвердзіў, што апроч традыцыйных удзельнікаў перамоваў – дэлегацый «Газпрому» й ураду Беларусі – сёньня чакаецца ўдзел прадстаўнікоў нідэрляндзкага банку ABN AMRO. Гэты банк мяркуецца выкарыстаць у якасьці незалежнага ацэншчыка беларускага газатранспартнага прадпрыемства.

Пытаньне ацэнкі «Белтрансгазу» ўзьнікла больш як тры гады таму. Пасьля падпісаньня Беларусьсю і Расеяй у 2002 годзе пагадненьня аб стварэньні сумеснага прадпрыемства на базе «Белтрансгазу» ў бакоў выявіліся сур’ёзныя разыходжаньні па яго кошце. Менск даводзіў, што яго рынкавы кошт складае 5 мільярдаў даляраў. «Газпром» ацэньваў беларускае прадпрыемства па балянсавым кошце – амаль у дзесяць разоў таньней. Спробы знайсьці незалежнага ацэншчыка таксама праваліліся.

Гэтыя разыходжаньні «замарозілі» ідэю стварэньня сумеснага прадпрыемства аж да сёлетняга году. Рэанімавала яе ініцыятыва «Газпрому» перавесьці з 2007 году газавыя дачыненьні зь Беларусьсю на рынкавую аснову. Паводле гэтай ініцыятывы, плянуецца рэзка падвысіць кошт расейскага паліва для беларускіх спажыўцоў. Чакаецца, што новая цана газу вырасьце ў чатыры разы і будзе на ўзроўні 200 даляраў за адну тысячу кубамэтраў. Перамовы ў Маскве, якія адбыліся ў чэрвені, пацьвердзілі цьвёрды намер расейцаў. Разам з тым «Газпром» назваў і ўмовы зьмякчэньня сваёй пазыцыі. Гэта – набыцьцё ва ўласнасьць акцый некаторых беларускіх прадпрыемстваў. «Белтрансгаз» – адно зь першых у гэтым шэрагу.

Дарэчы, беларускія ўлады ня толькі пагадзіліся вярнуцца да плянаў сумеснага з «Газпромам» прадпрыемства, але, паводле некаторых крыніцаў, і маюць намер саступіць расейцам у пытаньні кошту «Белтрансгазу» – зь пяці да трох мільярдаў даляраў. Мяркуецца, што канчатковы вэрдыкт павінен вынесьці нідэрляндзкі банк ABN AMRO. Аднак ці дапаможа гэты пасярэднік урэгуляваць газавыя супярэчнасьці паміж Масквой і Менскам? Многія экспэрты маюць сумнеў на гэты конт. Меркаваньне загадчыка аддзелу Беларусі маскоўскага Інстытуту краін СНД Аляксандра Фадзеева.

(Фадзееў: ) «Мне здаецца, тут сумнеўна. Беларусь нібыта гатова весьці гэтыя перамовы, вядзе іх, але ўсё астатняе пакрыта туманам і змрокам. Калісьці было пагадненьне на ўрадавым узроўні па «Белтрансгазу», але яно ня выканана. Калі гэта гульня, то яна небясьпечная для беларускага боку».

Аляксандар Лукашэнка 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе, зьвязаным са сьвяткаваньнем Дня незалежнасьці, заявіў, што Беларусь ня супраць падзяліцца гэтым прадпрыемствам з «Газпромам», аднак прадаваць яго «за бясцэнак» не зьбіраецца. «Трэба плаціць рынкавую цану»,– зазначыў Лукашэнка.

Крыху раней, у чэрвені, падчас сустрэчы ў Менску з губэрнатарам Алтайскага краю Аляксандрам Карліным, Лукашэнка казаў, што беларускі бок ня пойдзе на продаж Расеі «Белтрансгазу» па балянсавым кошце. Ён заявіў, што прыняць такія ўмовы можна толькі пры ўмове прадстаўленьня Масквою Беларусі магчымасьці ўдзелу ў распрацоўцы радовішчаў вуглевадароднай сыравіны.

Радыё Свабода

Каментары

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія сыравары просяць дапамагчы ім выкупіць ферму ў Польшчы. Раней яны трымалі кароў і коз пад Браславам8

Трамп загадаў Пентагону падрыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў у Нігерыі5

Трамп пакуль не будзе даваць Украіне «Тамагаўкі»7

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА4

«Дробныя зладзюжкі». Рабаванне Луўра здзейснілі жыхары беднага прыгарада Парыжа5

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Масквічка прыехала ў Беларусь: Жанчыны агрызаліся на маю ўсмешку. Машын прыгожых там мала32

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць