Генпракуратура спыніла вытворчасць па крымінальнай справе вызваленых супрацоўнікаў «Прэс-Клуба»
Юлію Слуцкую абвінавачвалі ва ўхіленні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Пятра Слуцкага, Сяргея Альшэўскага і Алу Шарко — у пасобніцтве ёй.
Яны выплацілі нанесеную шкоду, таму прынята рашэнне спыніць вытворчасць па справе.
За кратамі застаецца былая журналістка БТ Ксенія Луцкіна.
Яна восем месяцаў сядзела па справе, якую закрылі, цяпер супраць яе завялі новую. У яе моцныя праблемы са здароўем.
Каментары