Свет

Пяскоў распавёў дэталі пра захворванні на кавід у атачэнні Пуціна

Большасць хворых на каранавірусную інфекцыю COVID-19 у атачэнні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна — супрацоўнікі, якія забяспечваюць яго бяспеку і нармальную працу кіраўніка дзяржавы.

Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

«Галоўным чынам гэта тыя, хто забяспечвае працу і жыццядзейнасць Пуціна, яго бяспеку. Хтосьці быў інфікаваны, і паколькі адбываюцца кантакты ўнутры групы, адбылося інфікаванне значнай колькасці людзей», — сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, успышка захворвання адбылася ў верасні, нягледзячы на тое, што «практычна ўсе, хто працуе з прэзідэнтам, вакцынаваны».

Пры гэтым Пяскоў адзначыў, што яму не вядомы ніводны выпадак, калі хвароба працякала б цяжка, так што выяўленне вялікай колькасці хворых не выклікае сумненняў у эфектыўнасці вакцынавання.

«Нават тыя, хто вакцынаваны, могуць стаць інфікаванымі. Разам з тым, мы неаднаразова казалі, што вакцына з вельмі высокім адсоткам абароны засцерагае вас ад рэанімацыі і ад смерці. Але пры гэтым вы можаце злавіць вірус і ў лёгкай форме ім перахварэць», — растлумачыў Пяскоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Дудутках адбыўся фестываль «Наш Грунвальд» ФОТЫ3

Цягнік Анапа — Мінск затрымліваецца на 6 гадзін з-за атакі беспілотнікаў1

Беларускія памежнікі затрымалі мужчыну, які ехаў з Літвы разам з самакруткай марыхуаны3

Як ужываць персікі з максімальнай карысцю?1

Другім, хто забіў мядзведзя ў Беларусі, аказаўся адстаўны высокапастаўлены міліцыянт6

У Літве стабальнікаў прэміруюць немалымі грашыма. А іх настаўнікаў — яшчэ большымі. Але сёлета сістэма ледзь не зламалася2

Старшыня «Белдзяржхарчпрама» пракаментаваў падаражанне кандытарскіх вырабаў9

«Напоўніцу насыціў сваю сентыментальнасць». Гурневіч пра фільм з Джыліян Андэрсан, зняты па скандальнай гісторыі

Слуп, падобны да смерчу, бачылі пад Мазыром

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць