Святлана Ціханоўская пайшла ўгару ў рэйтынгу прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міру. Яна ўжо на 4-м месцы
Паводле рэйтынгу букмекераў, апублікаванага сайтам nicerodds, Святлана Ціханоўская ўжо займае 4-ю пазіцыю ў спісе імаверных кандыдатаў.

Фаварытамі працягваюць лічыцца Сусветная арганізацыя аховы здароўя, расійскі палітык Аляксей Навальны і шведская актывістка Грэта Тунберг.
Абвяшчэнне лаўрэатаў нобелеўскіх прэмій адбываецца ў другі тыдзень кастрычніка. Пераможца прэміі міра стане вядомы 8 кастрычніка.
Каментары