У Альшанах, дзе ніхто не хоча прышчапляцца, разам з пунктам вакцынацыі закрылі і рынак
Па словах санітарнага доктара раёна Антона Маджары, на такую радыкальную меру прыйшлося пайсці з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў аграгарадку.
Маджара сцвярджае, што на рынку была выяўлена вялікая колькасць парушэнняў санітарных нормаў. Ён пачне функцыянаваць толькі пасля ліквідацыі ўсіх парушэнняў.
Нагадаем, што менавіта на рынку працаваў пункт вакцынацыі, за тры тыдні працы якога там вакцынаваўся толькі адзін чалавек, і той — не з Альшанаў. Нежаданне вакцынавацца ў мясцовай раёнцы звязвалі з рэлігійнымі перакананнямі мясцовых.
Каментары