Эканоміка

Што будзе з цэнамі на ежу і якія поспехі беларускай сельскай гаспадаркі

Для сельскай гаспадаркі 2021 год хоць і быў цяжкім з-за ўмоў надвор'я, але ўсё ж склаўся нядрэнна: многія фінансава-эканамічныя паказчыкі выраслі, заявіў сёння міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко. Віцэ-прэм'ер Субоцін даў прагноз па цэнах, піша Onliner.by.

Па словах Крупко, экспарт прадукцыі аграпрамысловага комплексу за 9 месяцаў гэтага года склаў $4,7 млрд, што на 12,6% вышэй за ўзровень за аналагічны перыяд мінулага года. Выручка павялічылася на 14%, дасягнуўшы 12,2 млрд і забяспечыўшы рэнтабельную працу АПК на ўзроўні 6,3% (у мінулым годзе было на 0,6% менш).

Сельскагаспадарчая галіна атрымала прыбытак у памеры 778 млн рублёў (плюс 24% да паказчыкаў за 9 месяцаў 2020-га).

За кошт гэтага ўдалося забяспечыць рост заработнай платы, падкрэсліў міністр. Яна павялічылася на 12% да ўзроўню мінулага года, склаўшы 984 рублі.

«Цэны на прадукты харчавання ў Беларусі аб'ектыўна працягнуць расці, але…»

Віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін заявіў, што росту цэн аб'ектыўна не пазбегнуць. І звязана гэта з сусветнай кан'юнктурай.

— Калі мы пачынаем перакрываць, неяк душыць цэны на ўнутраным рынку, а больш цікавай будзе цана ў Расійскай Федэрацыі, тыя ж людзі будуць купляць у краме і аўтобусамі, машынамі легкавымі вывозіць туды тавар. Гэта значыць, ператок будзе ў любым выпадку. Мяжы як такой жа ў нас няма ў Саюзнай дзяржаве, — сказаў ён.

Акрамя таго, працягнуў віцэ-прэм'ер, даражэюць тавары, якія так ці інакш уплываюць на канчатковы кошт сельгаспрадукцыі, у тым ліку ўгнаенні, шэраг імпартных складнікаў, запчасткі і іншае.

- Гэта значыць, усё аб'ектыўна расце. Таму дзесьці ўтрымаць цану без шкоды для вытворцы мы не зможам. Але ёсць вялікая колькасць механізмаў, як знівеліраваць гэтыя скачкі. Гэта і адрасная падтрымка маламаёмасных слаёў, гэта і дзесьці абмежаванне маржынальнасці, абмежаванне рэнтабельнасці гандлёвых сетак. Усе гэтыя механізмы ва ўрадзе вядомыя, імі актыўна карыстаемся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперты расказалі, дзе беларусы адпачываюць гэтым неспакойным летам2

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша54

«Верылі ў Трампа-міратворца». Удар Ізраіля па Іране заспеў Крэмль знянацку4

Альтэрнатыва «Купалінцы» — Анастасія Рыдлеўская і гурт Nochy выпусцілі песню пра купальскую ноч

Пуцін заявіў, што «не дамагаецца капітуляцыі з боку Украіны»5

Навуковец патлумачыў, чаму Мінск сёлета так зарос травой7

Ці будуць сёлета чарніцы? У тыктоку правялі пераклічку2

Ансамбль «Песняры» будзе выпускаць пад сваім брэндам гарэлку4

У ізраільскай Хайфе 17 чалавек параненыя пасля іранскага ракетнага ўдару6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю44

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць