Спорт

Сімволіка фанатаў мінскага «Дынама» цяпер будзе толькі па-беларуску

Фанаты мінскага «Дынама» апублікавалі заяву, па якіх правілах яны будуць далей жыць. Будуць строга байкатаваць усе матчы на тэрыторыі Беларусі, сябраваць толькі з «братамі па крыві» і ўкраінцамі, змагацца з камуністычнай сімволікай. А ўласная сімволіка — толькі па-беларуску.

Змена правіл, па словах фанатаў, звязана «з апошнімі палітычнымі падзеямі». Цяпер яны абвясцілі аб «строгім байкоце» любых матчаў «Дынама» на тэрыторыі Беларусі — у тым ліку нельга хадзіць на звычайную трыбуну.

Таксама аўтары заявы засведчылі, што «асабістыя адносіны больш ніколі не будуць асновай заяў аб дружбе тусовак-сектараў-рухаў», а таму яны разрываюць саюз з фанатамі маскоўскага ЦСКА: «На нашай трыбуне маюць права вешаць свае банэры нашы браты па крыві і сябры з «Дынама Брэст» і «Маладзечна»! Гэтак жа і нашы сцягі могуць з'яўляцца толькі на гэтых трыбунах!».

Фанаты забараняюць любыя дагаворныя сустрэчы «у фармаце «стрел», «накрывов» на тэрыторыі Беларусі» і выкарыстанне на сектары сімволікі з камуністычнымі выявамі і савецкім падтэкстам.

А ўся фанацкая атрыбутыка абавязаная быць на беларускай мове альбо яе версіі на лацінцы, «бо нацыянальная мова — падмурак самавызначэння, а мы — ніхто іншыя, як авангард нашай нацыі».

Асобны пункт заявы — што ўкраінскія фанаты «і ўсе варушнякі з іх блока — больш не з'яўляюцца нам ворагамі».

Фанаты беларускіх футбольных клубаў масава абвяшчаюць пра байкот матчаў

Каментары

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія сыравары просяць дапамагчы ім выкупіць ферму ў Польшчы. Раней яны трымалі кароў і коз пад Браславам8

Трамп загадаў Пентагону падрыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў у Нігерыі5

Трамп пакуль не будзе даваць Украіне «Тамагаўкі»7

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА4

«Дробныя зладзюжкі». Рабаванне Луўра здзейснілі жыхары беднага прыгарада Парыжа5

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Масквічка прыехала ў Беларусь: Жанчыны агрызаліся на маю ўсмешку. Машын прыгожых там мала32

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць