Кіно

Што паглядзець. «Рычар» — крымінальны серыял, ад якога нават крытыкі ў захапленні

«Рычар» — гэта класічны баявік, якога вы даўно чакалі: з пераследам, змовай і таямніцамі. Мо таму ён і мае такую папулярнасць.

Фота: ageratingjuju.com.

Гэта гісторыя Джэка Рычара, былога ваеннага і следчага, які вырашыў сысці са службы і паспрабаваць жыць як просты грамадзянін.

Рычар едзе ў падарожжа па роднай краіне, якой некалі служыў. Але калі ён прыязджае ў невялікі горад у штаце Джорджыя, там адбываецца першае за 20 гадоў забойства. Відавочцы сведчаць, што яны бачылі на месце забойства Рычара, і паліцэйскія яго арыштоўваюць.

Ветэран спрабуе даказаць сваю невінаватасць, але разумее, што мае справу са змовай вакол сябе. Цяпер яго задача — аднавіць справядлівасць і знайсці сапраўднага злачынцу.

Серыял «Рычар» знялі на аснове дэтэктываў пісьменніка Лі Чайлда. Па гэтых творах ужо знятыя дзве поўнаметражкі, і ў абедзвюх роль ветэрана выконвае зорка баевікоў Том Круз. Аднак аматары твораў Чайлда лічаць, што Круз для гэтай ролі не надта падыходзіць, і не ў апошнюю чаргу праз свой рост. У акцёра рост — 170 сантыметраў, а кніжны Рычар — велікан вышынёй у 195 сантыметраў і з вагой у 120 кілаграмаў.

Рычар: валацуга без родных і сувязей, які выблытваецца з небывалых гісторый

У тым, што тычыцца знешнасці галоўнага героя, новы серыял адпавядае кніжнай першакрыніцы. Рычара грае Алан Рычсан, і гледачы серыяла нават наракалі, што ён перакачаны для Рычара. Аднак Алан больш спакойны і абаяльны, чым Круз, яго герой здольны на добрыя жарты.

Гэта просты валацуга, які не мае ні сямейных сувязяў, ні сацыяльных абавязкаў. Рычар не карыстаецца ні тэлефонам, ні інтэрнэтам з сацсеткамі, з усіх рэчаў ён мае толькі пачак наяўных, пашпарт і зубную шчотку. Ён здольны на нядрэнную дэдукцыю і выкручваецца з усіх непрыемнасцей, у якія трапляе.

Назіраць за яго прыгодамі весела, ды ён і сам атрымлівае ад іх кайф. Дапамагло і тое, што стваральнікі серыяла з вялікай увагай паставіліся да кніг, на базе якіх ён створаны. Рычсан, напрыклад, прачытаў усе 24 раманы пра Джэка Рычара, каб падрыхтавацца да ролі.

А яшчэ стваральнікі серыяла зрабілі цэлы спіс дэталяў, якія характэрныя для кніжнага Рычара, і якія важна было ўлічваць у тэлеверсіі гісторыі. Напрыклад, Джэк Рычар заўсёды п'е толькі чорную каву, ён ніколі не ставіцца да жанчын дрэнна. Гэта адначасова вельмі просты і вельмі складаны персанаж.

Прадстаўнікі стрымінгавай платформы Amazon, што выпусціла новага «Рычара», кажуць, што

серыял увайшоў у пяцёрку самых праглядаемых за першыя 24 гадзіны з моманту рэлізу ў ЗША і ва ўсім свеце.

Гэта таксама адзін з нешматлікіх арыгінальных серыялаў платформы з высокім рэйтынгам — 4,7 з 5 магчымых балаў. У выніку «Рычара» працягнулі на другі сезон усяго праз тры дні пасля прэм’еры першага.

Крытыкі лічаць новы серыял першай паспяховай адаптацыяй кніг Чайлда. У рэцэнзіях «Рычара» называюць «вялікім вяртаннем культавага героя», Guardian згадвае героя Рычсана як «некага, кім Том Круз ніколі не будзе». Іншае аўтарытэтнае выданне, RadioTimes, піша, што жаданне паспрабаваць новы накірунак для гісторыі Рычара — зняць серыял — можа аказацца разумным крокам.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах

IMDB - 8,4/10.

Rotten Tomatoes - 88%.

Што паглядзець. «Мюнхен: на мяжы вайны» — шпіёнскі трылер пра Мюнхенскую змову, які пакідае адчуванне дэжавю

Восем фільмаў і міні-серыялаў пра тыранаў і дыктатуры, якія варта паглядзець

Каментары

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП15

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі5

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён12

Гэтыя львы — адзіныя ў свеце, якія палююць на марскую здабычу2

Аднапакаёўкі ў Мінску практычна дагналі па цане двухпакаёўкі2

Голда Мэір і самая правільная тактыка для малых народаў15

Ход ратушай. Студэнты прыдумалі шахматы з фігурамі ў выглядзе славутасцяў Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП15

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць