Грамадства

Кейс Гаўрылава. Ці могуць беларускія сілавікі атрымаць расійскія пенсіі і наколькі тыя высокія

Папулярная думка, што ў беларускай міліцыі мрояць пра заробкі і пенсіі расійскіх калег. Часткова так яно і ёсць. Многія нашы палкоўнікі гадамі бегаюць па расійскіх інстанцыях, спрабуючы атрымаць расійскую пенсію. У многіх у галаве «эталонны» прыклад былога начальніка Упраўлення супрацьдзеяння наркагандлю і гандлю людзьмі Аляксандра Гаўрылава. Ён змог скарыстацца лазейкай у законах і стаў расійскім пенсіянерам. Расказваем.

Ілюстрацыйнае фота. Сайт інтэрпала.

Як Гаўрылаву ўдалося атрымаць расійскую пенсію?

Як стала вядома «Нашай Ніве», Гаўрылаў скарыстаўся «Пагадненнем аб парадку пенсійнага забеспячэння дзяржаўнага страхавання супрацоўнікаў органаў унутраных спраў дзяржаваў — удзельнікаў СНД». Яно было падпісанае яшчэ ў 1995-м усімі краінамі СНД, там ёсць такі радок:

«Прадугледжаныя Законам умовы, нормы і парадак пенсійнага забеспячэння распаўсюджваюцца таксама на ваеннаслужачых УС, УВ, ПВ, ЧВ, КДБ і іншых фарміраванняў […] якія стала пражываюць на тэрыторыі […] (члена СНД)».

Іншымі словамі. Калі чалавек адслужыў у Беларусі, мае права на пенсію і пераехаў на ПМЖ у іншую краіну СНД (як правіла — Расію), ён мог атрымліваць пенсію там.

Схема Гаўрылава, пра якую ён расказваў сваім калегам, выглядае так: пасля выхаду на пенсію, ужо свабодным чалавекам, ён паехаў у Расію да сваякоў з жыллём, атрымаў там дазвол на пражыванне і, спасылаючыся на нормы гэтага малавядомага закона, пачаў атрымліваць пенсію ў Расіі.

Ілюстрацыйнае фота. Сайт інтэрпала

Што з пенсіяй у былых сілавікоў?

Былы старшы афіцэр цэнтральнага апарату МУС па тым курсе атрымліваў больш за тысячу долараў пенсіі, у той час як тут людзі атрымлівалі па 300—500 долараў.

Аднак цяпер сітуацыя іншая: за дзесяць год з часоў «манеўра» Гаўрылава расійскі рубель моцна дэвальваваўся, змяніўся сам прынцып разліку пенсій.

Ці справядлівая схема цяпер?

Сярэдні памер міліцэйскіх пенсій у Беларусі невядомы, ён не публікуецца. Зрэшты, і веданне сярэдняй лічбы нам нічога не дасць — памер пенсіі і ў Беларусі, і ў Расіі, кожнаму асобнаму міліцыянеру разлічваецца асобна, у залежнасці ад пасады, колькасці год выслугі, наяўнасці інваліднасці ці ордэнаў. 

Два чалавекі з пагонамі палкоўніка, адзін з якіх служыў у раённым упраўленні, а другі — у абласным, будуць атрымліваць розныя пенсіі. Але, нейкае ўяўленне аб памеры пенсій мы ўсё адно маем. 

Так, палкоўнікі Цэнтральнага апарата МУС РБ атрымліваюць па 1300—1400 рублёў пенсіі (палкоўнікі выходзяць на пенсію ў 50 гадоў), падпалкоўнікі 1100—1200 рублёў. 

Летась два маёры МУС (не з цэнтральнага апарата) назвалі «Анлайнеру» лічбы сваіх пенсій: 630 рублёў за люты 2021-га. У той жа час начальнік раённага аддзела МНС з выслугай 29 год атрымаў 1478 рублёў, начальнік абласнога ўпраўлення МНС — 1580. 

Пенсія залежыць ад акладу, а ён апошнія гады рос, адрыў ад расіян скарачаўся. 

А якія пенсіі ў паліцэйскіх у Расіі?

Схема разліку пенсій паліцэйскіх у Расіі выглядае так: пры выслузе 20 год — палова ад акладу. 

Колькі яны зарабляюць? Паліцэйскаму на посце унутранай аховы ІЧУ ў Маскве прапануюць 47 тысяч расійскіх рублёў на рукі. Гэта 1556 беларускіх. Амапаўцу ў Маскве — ад 45 тысяч (1500 беларускіх). 

Паліцэйскім па-за Масквой, у рэгіёнах, прапануюць ад 30 тысяч (990 беларускіх). Гэта ўсё сувымерныя з беларускімі сумы, калі мы гаворым пра шараговых супрацоўнікаў. Няцяжка зрабіць высновы і аб памеры пенсій (аклад будзе меншы, чым абяцаны заробак, куды, як правіла, укладваюцца прэміі, надбаўкі за ўчастак і гэтак далей). 

Такім чынам, ужо наступіў час, калі расійскія і беларускія міліцэйскія пенсіі і заробкі, прынамсі на ўзроўні дробных выканаўцаў і афіцэраў сярэдняга звяна, — сувымерныя. 

На адмысловым расійскім сайце «Ваеннае права» ёсць калькулятар, які дазваляе паліцэйскім падлічыць сваю патэнцыйную пенсію. Да гэтага калькулятара мы можам звярнуцца, каб разлічыць прыкладную пенсію афіцэраў. 

Напрыклад, атрымліваецца, што начальнік РУУС з 30 гадамі службы, палкоўнік са складанага рэгіёна, за які яму накінуць павышаючы каэфіцыент 1,5, можа разлічваць на пенсію ў 37 тысяч расійскіх рублеў — а гэта каля 1200 беларускіх. 

Чытайце яшчэ: 

Доктару гатовыя плаціць 700 рублёў, агародніку — 1200. Якія заробкі прапануюць на рынку працы

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску санслужба закрыла краму з-за відэа ў сеціве

Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў у тры разы болей аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Якія гарады дадаліся?3

Шасцярых беларусаў і 57 украінцаў высылаюць з Польшчы пасля інцыдэнтаў на канцэрце Макса Каржа46

«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»2

У Мінскай вобласці ёсць поле, поўнае сланечнікаў

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў23

У Брэсцкім ІЧУ здарыўся пажар, ратавальнікаў не хацелі пускаць

Блогерцы не прадалі рэчы ў Парыжы з-за беларускага пашпарта22

Генпракуратура заявіла, што ў лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана 546 тысяч чалавек, што ў 2,5 разы больш, чым лічылася раней19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць