Грамадства

Жанчыну затрымалі за выказаныя думкі наконт вайны ва Украіне, а асудзілі за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»

На выбарчым участку ў вёсцы Вольна 27 лютага затрымалі 51-гадовую Аксану Шарамета. У той дзень яна прыйшла прагаласаваць, на ўчастку пачалі абмяркоўваць напад Расіі на Украіну, падчас чаго Аксана выказалася супраць.

Ілюстрацыйнае фота

За гэта мясцовыя жыхары выклікалі на яе міліцыянтаў. Аксану даставілі ў Баранавіцкі РАУС, адабралі тэлефон, а пасля прагляду сацыяльных сетак склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП. Праз тое, што яна даглядае маці, жанчыну адпусцілі дадому і адзначылі, што выклічуць праз позву. 

Але раніцай 2 сакавіка жанчыну з дому забралі міліцыянты і адвезлі ў суд Баранавіцкага раёна. На пытанне пра тое, чаму ёй не даслалі позву, сілавікі адказалі, што «змяніліся абставіны». Як потым стала вядома, позва прыйшла праз дзень, а суд павінен быў адбыцца толькі 9 сакавіка. 

У выніку, суд прызнаў Аксану вінаватай і аштрафаваў яе на 320 рублёў (10 базавых велічыняў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА19

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

Пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў загарэўся Новаўфімскі НПЗ у Башкартастане2

У Літве пакуль што не зафіксавалі ніякіх правакацый у сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Польскае выданне назвала Церцеля архітэктарам спецаперацыі, якая разгортваецца паралельна з вучэннямі «Захад»68

Удава Чарлі Кірка эмацыйна звярнулася да забойцы свайго мужа: Ты не ўяўляеш, што ты развязаў11

Трамп паставіў новыя ўмовы для ўвядзення «маштабных» санкцый супраць Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА19

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць