Свет

Як маскоўскі Цэнтрабанк здолеў падняць курс расійскага рубля

Расійскі рубль знаходзіцца ў коме па волі Цэнтрабанка. Рубель здолеў стабілізавацца і вярнуць частку страчаных пазіцый, але якім коштам?

Фота: АР

Зараз даляр можна набыць за 99 рублёў. Гэта на 17% горшы курс для расійскай валюты, чым даныя па стане да расійскага ўварвання, але нашмат лепш, чым рэкордны мінімум па стане на 7 сакавіка, калі за даляр давалі 151 рубель.

Калі нацыянальная валюта расце, гэта можа сведчыць і пра рост нацыянальнай эканомікі — але толькі не ў выпадку з Расіяй. Хутчэй, там адбылося вось што: рухі Цэнтрабанка па абмежаванню продажу рублёў і стымуляванню іх куплі спрыялі росту попыту на валюту, тлумачыць Wall Street Journal.

Расія абмежавала колькасць даляраў, якія яе рэзідэнты могуць зняць з рахункаў у замежнай валюце, і забараніла банкам прадаваць кліентам замежную валюту ў бліжэйшыя шэсць месяцаў. Такія меры зрабілі больш цяжкім продаж рубля, што дапамагло знізіць яго страты.

У заходніх санкцыях супраць Расіі ёсць выключэнне — экспарт энергарэсурсаў, ад якіх Еўропа вельмі залежыць. Гэтая галіна дапамагае захоўваць паступленне даляраў і еўра ў краіну. Расія прымусіла гэтых экспарцёраў прадаваць 80% іх валютнай выручкі і купляць рублі, што зноў-такі спрыяе росту расійскай валюты.

Робін Брукс, галоўны эканаміст Інстытута міжнародных фінансаў, не лічыць сітуацыю аптымістычнай для Масквы: «Было б шчыра сказаць, што рубель зараз таргуецца не па рыначнай цане. Калі б быў свабодны рух грошаў у абодвух кірунках, мы б бачылі нашмат слабейшы рубель».

Чытайце таксама: «Пры чым тут праблемы міру?» Дэпутат арыгінальна патлумачыў прысутнасць расійскіх войскаў у Беларусі

Уладзімір Пуцін нядаўна сказаў, што ён жадае, каб еўрапейскія краіны куплялі газ за рублі, а не за даляры і еўра. Такі крок малаверагодны, але, калі б гэты намер Пуціна спраўдзіўся, гэта накіравала б у адваротны бок цяперашні рух грошаў і прымусіла б краіны, што ўвялі санкцыі супраць Расіі, падтрымліваць яе эканоміку.

Зараз цяжка вызначыць па курсу рубля, у якім стане знаходзіцца расійская эканоміка. Сотні кампаній абвясцілі аб сваім сыходзе з Расіі, што сведчыць пра верагоднае хуткае падзенне імпарту. У той жа час Расія працягвае прадаваць сваю нафту, то бок экспарт і атрыманая за яго выручка, хутчэй за ўсё, больш чым кампенсіруюць страчаныя на імпарце грошы.

Высокая цана нафты (больш чым 100 даляраў за бараль) таксама спрыяе росту рубля, але гэта не значыць, што расійская эканоміка робіцца мацнейшай, бо ёсць шмат рэчаў, якія нельга купіць ці прадаць. Больш за тое, еўрапейскія краіны абвясцілі пра планы адмовіцца ў бліжэйшыя гады ад расійскіх энергарэсурсаў, што таксама выклікае доўгатэрміновае аслабленне рубля.

 «Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі45

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

«На галовах — мяшкі». Экс-палітвязень Карней, якога вызвалілі разам з Ціханоўскім, распавёў, як гэта было6

Сярод вызваленых у Беларусі — трое польскіх грамадзян2

Юлія Навальная павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа16

Бізнэсмен, беларуска са Швецыі, хлопец, асуджаны за чат на пяцярых. Каго яшчэ вызвалілі і вывезлі ў Вільню разам з Сяргеем Ціханоўскім12

Вызвалены грамадзянін Эстоніі Алан Роя2

«Сяргей Ціханоўскі ў вельмі бадзёрым стане, той Сяргей Ціханоўскі, якога мы ведаем»4

Ціханоўская пра вызваленне мужа: Здарылася тое, пра што наша сям'я марыла гэтыя 5 гадоў17

На волі экс-дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна — найлепшая італьяністка краіны4

Вызвалены журналіст «Радыё Свабоды» Ігар Карней4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі45

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць