Свет

Міністр абароны ЗША: Ядзерныя амбіцыі Ірана цалкам знішчаныя

Піт Хэгсет на першай прэс-канферэнцыі амерыканскага ваеннага камандавання пасля атакі на Іран заявіў пра яе неверагодны поспех. 

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсет. Скрыншот відэа трансляцыі

«Гэта быў неверагодны і ашаламляльны поспех. Мы знішчылі іранскую ядзерную праграму», — сказаў Піт Хэгсет на прэс-канферэнцыі.

Кіраўнік Пентагона падкрэсліў, што ваенныя і цывільныя аб’екты не былі мэтай удару. Раней Іранскі Чырвоны Паўмесяц паведаміў, што ў выніку амерыканскай атакі ніхто не загінуў.

Атака на Іран, паводле слоў Хэгсета, не была накіраваная на змену рэжыму. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, усе тры атакаваныя ядзерныя аб’екты Ірана атрымалі «надзвычай сур’ёзныя пашкоджанні і разбурэнні», — заявіў кіраўнік Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Дэн Кейн. У адрозненне ад Трампа, ён не выкарыстаў слова «знішчаныя», адзначае The New York Times.

Аперацыя ЗША атрымала назву «Паўночны молат». Яна ўключала выкарыстанне 75 высокадакладных кіраваных боепрыпасаў, у тым ліку першае баявое прымяненне 14 прабівальных бомбаў — боепрыпасаў пранікальнага дзеяння GBU-57.

«Пакуль што занадта рана казаць, ці захаваў Іран нейкі ядзерны патэнцыял», — сказаў генерал Дэн Кейн у адказ на пытанні журналістаў.

У аперацыі ўдзельнічалі больш за 120 самалётаў, уключаючы стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі B-2. Яны знаходзіліся ў паветранай прасторы Ірана 20 хвілін. Гэтая місія стала самай працяглай аперацыяй з удзелам B-2 з часу тэрактаў 11 верасня, адзначыў генерал Кейн.

Іран не атакаваў амерыканскія ваенныя самалёты падчас іх удараў па ядзерных аб’ектах, адзначыў генерал Дэн Кейн. Са свайго боку, Піт Хэгсет папярэдзіў Іран ад адказу на атаку ЗША, заявіўшы, што наступныя дзеянні Вашынгтона будуць яшчэ больш жорсткімі.

«Іранцам па розных каналах перадаюцца як публічныя, так і прыватныя паведамленні, што дае ім усе магчымасці сесці за стол перамоваў. Яны цудоўна разумеюць пазіцыю Амерыкі, якія менавіта крокі яны могуць зрабіць для дасягнення міру, і мы спадзяёмся, што яны гэта зробяць», — сказаў Хэгсет.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчука, які збіваў старшыню садовага таварыства і адсек ёй пальцы, асудзілі на 18 гадоў8

Рыз Уізэрспун напісала трылер, які ўжо стаў бэстсэлерам

Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн5

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ5

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць