Свет

«Беларусь — інфлюэнсер пратэснай дзейнасці ў РФ». Спецслужбы здымалі размовы расійскіх палітолагаў з брытанскім дыпламатам схаванай камерай

Пракрамлёўскі тэлеграм-канал апублікаваў запісы размоў расійскіх палітолагаў з брытанскім дыпламатам, зробленыя схаванай камерай у маскоўскім рэстаране. Спецслужбы пісалі размовы на відэа і аўдыя.

Апублікаваныя запісы з Кацярынай Шульман, Глебам Паўлоўскім і Валерыем Салаўём. 

З размоў можна даведацца цікавыя факты пра расійскі істэблішмент.

Напрыклад, Глеб Паўлоўскі, палітолаг і публіцыст, кажа, што ў Крамлі фармуецца нейкі «ансамбль», і «Пуцін не можа гэтаму перашкаджаць». Паўлоўскі прадказвае крызіс, які будзе «даволі хутка».

«Пратэсны досвед Беларусі пранікае сюды. Беларусь — інфлюэнсер пратэснай дзейнасці ў РФ», — кажа Валерый Салавей.

«Пуцін унікае вырашэння праблем, — гаворыць Паўлоўскі. — Фармальна гэта тлумачыцца пандэміяй, але ён наогул ніколі не любіў шмат працаваць».

Паводле зліву, Кадыраў таксама быў аб’ектам цікавасці брытанскіх дыпламатаў. «Кадыраў рыхтуецца да сыходу Пуціна, і ўвесь час паказвае, што яго нельга адсунуць убок», — мяркуе Паўлоўскі. Паводле яго, Кадыраў непапулярны «ўсюды, але ў сілавых структурах» асабліва. Пуцін баіцца вяртання чачэнскага падполля, і Кадыраў зрабіў гэта формай прыбытку.

Салавей кажа, што Шайгу быў фаварытам Пуціна, але больш такім не з’яўляецца. У кааліцыі «грамадзянскіх» фаварыт — Мішусцін.

Паўлоўскі мяркуе, што пасля Пуціна будзе нейкае калектыўнае кіраўніцтва.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Сорамна і балюча!» Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў94

«Сорамна і балюча!» Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача10

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

Мужчына, што з нажом і ў трусах уварваўся ў мінскую краму, казаў нешта пра зрыў спецаперацыі. ВІДЭА знутры7

У Палтаве нанесены ўдар па ваенкамаце: ёсць загінулыя і параненыя3

У Польшчы расказалі, як будзе з 7 ліпеня праходзіць кантроль на мяжы з Літвой2

Горача, як у пекле. Як Еўропа перажыла адзін з самых гарачых месяцаў за ўсю гісторыю назіранняў6

Ціханоўская пра 3 Ліпеня: На справе ні пра якую сапраўдную незалежнасць ці свабоду гаворкі не ідзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сорамна і балюча!» Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў94

«Сорамна і балюча!» Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць